Бела-Кола
Бела-Кола — газіраваны безалкагольны напой, які вырабляецца Мінскім заводам безалкагольных напояў[1].
Бела-Кола | |
---|---|
Тып | Безалкагольны напой |
Вытворца | Мінскі завод безалкагольных напояў |
Паходжанне | Беларусь |
Год | 1966 |
Колер | Чырвоны |
Сайт | bela-cola.by |
Гісторыя правіць
Напой Бела-Кола вырабляецца Мінскім заводам безалкагольных напояў з 1966 года. З 1985 года завод супрацоўнічае з кампаніяй Pepsi. Напой Coca-Cola на беларускім рынку прадстаўлены кампаніяй «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» у 1994 годзе, калі Мінскі завод безалкагольных напояў стварыў сумеснае прадпрыемства з кампаніяй «Кока-Кола Амаціл Беларусь». У 1998 годзе кампанія-дыстрыб’ютар Кока-колы ў Беларусі прыпыніла свой бізнес, згодна з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі[2].
У 2018 годзе «Мінскі завод безалкагольных напояў» падаў іск у суд аб прызнанні прыватнага прадпрыемства «Дарыда» банкрутам у сувязі з парушэннем аўтарскіх правоў (артыкул 146 КК РФ). Як аказалася, прадпрыемства выпусціла напой пад назвай «Бел-Кола», якое, згодна інжынерна-тэхналагічнай экспертызе, фанетычна амаль не адрозніваецца ад назвы «Бела-Кола». Суд вынес рашэнне аб спагнанні з «Дарыды» у карысць Мінскага завода безалкагольных напояў 150 базавых велічынь па артыкуле 201 КК РБ. Па мерках 2018 года гэтая сума роўная 3675 рубель[3].
З 2022 года прадукцыя Бела-Кола прадаецца на расійскім рынку[4][5]. Прынцыповым адрозненнем ад Coca-Cola з’яўляцца кафеін[6][7][8]. Станам на май 2022 года, у сетцы «Сбермаркет» 1 літр напою каштуе 38 рубелёў[9][10].
Гатункі правіць
- Бела-Кола Класік
- Бела-Кола Апельсін
- БЕЛА-КОЛА Light
Склад і рэцэптура правіць
- вычышчаная вада газірованая;
- цукар;
- натуральны фарбавальнік карамель;
- рэгулятар кіслотнасці артафосфарная кіслата;
- натуральны араматызатар;
- кафеін.
Зноскі
- ↑ Главная (руск.) . МЗБН.
- ↑ БЕЛА-КОЛА ВМЕСТО COCA-COLA: ПОЧЕМУ ОППОЗИЦИЯ ПОДДЕРЖИВАЕТ СПОНСОРА «РЕЖИМА ЛУКАШЕНКО»? (руск.).
- ↑ Васько Дмитрий, sozh. «Бела-Кола» попала в историю с плагиатом (руск.) . Наш Гомель - Новости Гомеля сегодня (29 лістапада 2018).
- ↑ Артем Беговский. Все будет «Бела-Кола». В России Coca-Сola заменят белорусской газировкой - Кошелек Onlíner (руск.). Onlíner (7 жніўня 2022).
- ↑ В России Coca-Cola заменит белорусская газировка «Бела-Кола» (та самая, от которой «бодреют» телята) (руск.). Пикабу.
- ↑ Yaplakal.com. В России Coca-Cola заменит белорусская газировка «Бела-Кола» - ЯПлакалъ (руск.). Yaplakal.com — информационно-развлекательное сообщество.
- ↑ "Бела-кола" намерена серьезно потеснить американцев на российском рынке (руск.). www.mk.ru.
- ↑ София ГОЛУБ. Белорусская газировка «Бела-Кола» заменит Coca-Cola в России (руск.). belarus.kp.ru (6 жніўня 2022).
- ↑ Данил Тармасинов. Вместо Coca-Cola в Россию завозят белорусскую газировку. Она в 3 раза дешевле и делалась на тех же заводах . Палач | Гаджеты, скидки и медиа.
- ↑ Алеся Белая. В Россию вместо Coca-Cola повезут «Бела-Колу» в рамках «расширения деловых контактов в области инноваций» • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер» (руск.)(недаступная спасылка). Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер» (8 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
Спасылкі правіць