Белжылпраект
«Белжылпраект» — праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчаецца ў будынку па Кальварыйскай вуліцы, 17.
Белжылпраект | |
---|---|
Заснаванне | 1 снежня 1973[1] |
Сайт | belzil.by |
Гісторыя правіць
Беларускі інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР[2] створаны пастановай Савета Міністраў БССР № 327 ад 16.10.1973 г. Вытворчую дзейнасць пачаў з 1 студзеня 1974 г. Прадпрыемства каля двух дзясяткаў гадоў узначальваў Дзівакоў[3].
З'яўляўся галаўной праектнай арганізацыяй у рэспубліцы па капітальным рамонце аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння. Асноўным кірункам працы была распрацоўка комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыі для капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння[2].
У 1983 годзе ўсе падраздзяленні і майстэрні, якія размяшчаліся ў розных кутках горада пераехалі ў запраектаваны інстытутам новы будынак па вул. Апанскага, 17 (цяпер Кальварыйская)[3].
Зноскі
- ↑ https://belzilprojekt.com/
- ↑ а б «Белжилпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
- ↑ а б История предприятия
Літаратура правіць
- «Белжилпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.