Белфасцкі каралеўскі ўніверсітэт

Белфасцкі каралеўскі ўніверсітэт (англ.: Queen's University Belfast) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Белфаст у Паўночнай Ірландыі.

Белфасцкі каралеўскі ўніверсітэт
англ.: Queen's University Belfast
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Queen's University Belfast
Заснаваны 1810
Год рэарганізацыі 1908
Студэнты 24 560
Размяшчэнне Белфаст
Сайт qub.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня прапануе вышэйшую адукацыю розных узроўняў па прыкладна 300 праграмам. Цяперашні прэзідэнт і віцэ-канцлер - Іан Грыр. Гадавы даход установы за 20202021 гады склаў 395,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 88,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі склалі 373,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Універсітэт з'яўляецца членам Расэлаўскай групы навукова-даследчых універсітэтаў, Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў, універсітэтаў Вялікабрытаніі і універсітэтаў Ірландыі. Універсітэт звязаны з двума лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Cтруктура правіць

  • Факультэт мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Факультэт інжынерных і фізічных навук
  • Факультэт медыцыны, здароўя і навук аб жыцці

Зноскі

Спасылкі правіць