Белы шакалад — кандатарскі выраб, які атрымліваецца на аснове какавы, малака (ці прадуктаў яго перапрацоўкі) і цукру, у склад якога ўваходзіць не менш 20 % масла какавы і не менш 14 % сухіх рэчываў малака (і/ці прадуктаў яго перапрацоўкі), у тым ліку не менш 3,5 % малочнага тлушчу. У склад белага шакаладу не ўваходзяць какава цертая і какава-парашок. Акрамя гэтага, Упраўленне па кантролю за якасцю прадуктаў харчавання і лекаў ЗША абмяжоўвае ўтрыманне ў белым шакаладзе цукру ці іншых падсалоджвальнікаў 55-ю працэнтамі.

Вынайдзены ў Швейцарыі пасля Першай сусветнай вайны. Прамыслова вырабляецца з 1930 кампаніяй Nestlé.

У белым шакаладзе значна паніжана колькасць тэабраміну і кафеіну ў параўнанні з тымі відамі шакаладу, дзе прысутнічае какава-парашок, што робіць магчымым яго спажыванне асобамі, якія з медыцынскіх прычын пазбягаюць прымаць названыя псіхаактыўныя рэчывы.