Бельвіль (Парыж)

(Пасля перасылкі з Бельвіль, Парыж)

Парыжскі квартал Бельвіль (фр. Belleville) знаходзіцца ў 20-й акрузе на Бельвільскім узгорку (Butte de Belleville).

Славутасць
Бельвіль
48°52′26″ пн. ш. 2°23′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Графіці ў квартале Бельвіль

Гісторыя правіць

 
Belleville, 2021

Аб паселішчы, акружаным вінаграднікамі, на ўзгорку Бель-вю (Belle Vue - прыгожая панарама, прыгожы выгляд) вядома з XII стагоддзя. У XVIII стагоддзі гэта месца нядзельных прагулак парыжан. У 1840 г. Бельвіль разам з Парыжам падпяразаны Цьерскай гарадской сцяной; Бельвіль набывае гарадскія рысы, тут селяцца парыжане, чыё жыллё было знішчана ў працэсе гіганцкай перабудовы сталіцы баронам Асманам.

У Парыжскую камуну ў 1871 г. бельвільскія барыкады былі апошнімі, якія здалі перад націскам версальцаў: насельніцтва гэтай часткі Парыжа паменшылася з 50 тыс. да 30 тыс. чалавек.

Бельвіль афіцыйна ўключаны ў межы Парыжа ў 1860 г., і Бельвільская вуліца (rue de Belleville) становіцца мяжой 19-й і 20-й сталічных акруг.

Пачынаючы з 1920-х гг., Бельвіль ператвараецца ў імігранцкі квартал, дзе селяцца армяне, грэкі і палякі, якія працуюць у майстэрнях па пашыве адзення і абутку. У 1960-х гг. масавы прыток алжырцаў і тунісцаў, у 1980-х гг. - афрыканцаў і азіятаў. Квартал з гумарам называюць «Вавілонвілем» (Babelville).

У 1930-х гадах вядомы цыганскі гітарыст Жан Батыст Рэйнхардт увекавечыў раён Бельвіль у аднайменным творы.

Славутасці правіць

 
Мемарыяльная дошка на месцы нараджэння Эдзіт Піяф
  • Парк Бельвіль, адкрыты ў 1988 г.
  • Эдзіт Піяф нарадзілася ў 1915 г. на лесвіцы дома 72 па Бельвільскай вуліцы, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.