Бенджамін Франклін

Бе́нджамін Фра́нклін[9] (англ.: Benjamin Franklin; 17 студзеня 170617 красавіка 1790) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амерыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыпламат, грамадскі дзеяч, пісьменнік.

Бенджамін Франклін
Benjamin Franklin
пасол ЗША ў Францыі[d]
14 верасня 1778 — 17 мая 1785
Пераемнік Томас Джэферсан
United States Ambassador to Sweden[d]
28 верасня 1782 — 3 красавіка 1783
Пераемнік Jonathan Russell[d]
1-ы United States Postmaster General[d]
26 ліпеня 1775 — 7 лістапада 1776
Пераемнік Richard Bache[d]
Speaker of the Pennsylvania House of Representatives[d]
май 1764 — кастрычнік 1764
Папярэднік Isaac Norris[d]
Пераемнік Isaac Norris[d]
President of the Supreme Executive Council of Pennsylvania[d]
18 кастрычніка 1785 — 5 лістапада 1788
Папярэднік John Dickinson[d]
Пераемнік Thomas Mifflin[d]
Нараджэнне 17 студзеня 1706(1706-01-17)[1][2][…]
Смерць 17 красавіка 1790(1790-04-17)[1][2][…] (84 гады)
Месца пахавання
Бацька Джазая Франклін[d]
Маці Абія Фолджэр[d]
Жонка Дэбара Рыд Франклін[d]
Дзеці Уільям Франклін[d], Francis Folger Franklin[d] і Sarah Franklin[d]
Веравызнанне Дэізм
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, пісьменнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера электрычнасць, оптыка, геаграфія
Месца працы
Вядомы як вынаходнік маланкаадвода
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды Медаль Коплі (1753)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1729 года выдаваў у горадзе Філадэльфія «Pennsylvania Gazette» («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—1757 гадах «Альманах беднага Рычарда». Заснаваў у Філадэльфіі першую ў ЗША публічную бібліятэку (1731), Пенсільванскі ўніверсітэт (1740), Амерыканскае філасофскае таварыства (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 года вёў эксперыменты з атмасфернай электрычнасцю, у 1752 годзе прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А. Сміта) працоўную тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—1764 гадах член палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757—1762) і іншых паўночнаамерыканскіх калоній (1764—1775) у Лондане. У час вайны за незалежнасць ЗША член Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША, пасланнік ЗША ў Парыжы (1776—1785), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 г. і Версальскага мірнага дагавора 1783 г. Адзін з распрацоўшчыкаў канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар эсэ, сатырычных твораў, мемуараў.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Benjamin Franklin // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Франклин Бенджамин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Jackson S. Memoir of Isaac Parrish, M.D., read to the College of Physicians of Philadelphia, February 2, 1853Філадэльфія: J. B. Lippincott & Co., 1853.
  6. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF.
  7. Elenco cronologico Soci StranieriANSXL. Праверана 2 сакавіка 2018.
  8. Benjamin Franklin Праверана 6 мая 2020.
  9. Напісанне імя і прозвішча Бенджамін Франклін у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 16., Мн., 2003, С.456.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць