Бенедэта Кастэлі

Бенедэта Кастэлі (італ.: Benedetto Castelli; 25 красавіка 1577, Брэшыя — 9 красавіка 1644, Рым) — італьянскі фізік і матэматык, сябар і вучань Галілея.

Бенедэта Кастэлі
італ.: Benedetto Castelli
Дата нараджэння не раней за 1577 і не пазней за 1578
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1643(1643-04-09)[1][2]
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, астраном, манах
Навуковая сфера матэматык, матэматыка[4], фізіка[4], оптыка[4], гідраўліка[4], астраномія[4] і філасофія навукі[d][4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Галілеа Галілей[5]
Вядомыя вучні Stjepan Gradić[d], Niccolò Arrighetti[d] і Eustachio Divini[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры нараджэнні атрымаў імя Антоніа, пасля ўваходжання ў бенедыктынскі ордэн змяніў яго на Бенедэта. Быў абатам у манастыры Мантэкасіна і адначасова прафесарам — спачатку ў Пізе (дзе ён заняў кафедру пасля сыходу адтуль Галілея ў 1613 годзе), пазней у Рыме. Сярод яго студэнтаў у Пізе былі Тарычэлі і Кавальеры. Кастэлі вёў актыўную перапіску з Галілеем, дапамагаў яму ў розных навуковых даследаваннях.

Асноўныя працы Кастэлі адносяцца да гідраўлікі і гідраметрыі. З сачыненняў Кастэлі найбольш вядома «Вымярэнне бягучай вады» (італ.: Della misura dell'acque correnti, 1628), у якім ён упершыню выклаў асновы гідраметрыі. Працягнуў даследаванні Галілея ў вобласці гідрастатыкі.

Зноскі

  1. а б в Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 10 ліпеня 2021.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 10 ліпеня 2021.
  3. Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 10 ліпеня 2021.
  4. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 лютага 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць