Бенуа́р (фр.: baignoire) — ніжні ярус тэатральных ложаў, размешчаны непасрэдна за партэрам на ўзроўні сцэны.

Апісанне правіць

Бенуар узнік у французскім тэатры XVIII стагоддзя пасля забароны прывілеяванай частцы гледачоў глядзець спектаклі са сцэны. Тады ложа бенуару завешвалася адмысловымі завесамі, праз якія гледачы добра бачылі спектакль, застаючыся нябачнымі. У XIX стагоддзі распаўсюдзіліся ў тэатрах Еўропы; суцэльныя заслоны-сеткі былі заменены аксамітавымі драпіроўкамі.

Зноскі

Літаратура правіць