Бераставіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскай вобласці Беларусі

Бераставіцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Плошча 0,9 тыс. км². У 1991 у раёне налічвалася 129 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Кватарскі, Канюхоўскі, Макаравіцкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі. З поўначы на поўдзень праходзіць аўтадарога Гродна — Пагранічны — Беласток.

Бераставіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Вялікая Бераставіца
Дата ўтварэння 20 верасня 1944
Кіраўнік Антон Станіслававіч Кулісевіч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,57 %, руская 21,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 60,03 %, руская 35,82 %[2]
Насельніцтва (2018)
15 440 (17-е месца)
Шчыльнасць 24,23 чал./км² (9-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 70,04 %,
палякі — 21,69 %,
рускія — 5,77 %,
украінцы — 1,24 %,
іншыя — 1,26 %[2]
Плошча 743,58[3]
(17-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
193 м[4]
Бераставіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода правіць

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах паўднёвага адгалінавання Беларускай грады. Большую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе ўскраіна Гродзенскага ўзвышша. Пераважае вышыня 160—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 212 метраў (на поўначы раёна, Магілянская града).

Карысныя выкапні: гліны, торф, будаўнічыя пяскі.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Ападкаў выпадае 560 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 200 сутак.

Працякае рака Свіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15 % тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6 % плошчы раёна.

Гісторыя правіць

Утвораны 15 студзеня 1940 года як Крынкаўскі раён у складзе Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Крынкі. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Алекшыцкі, Вялікабераставіцкі, Галынкаўскі, Глебавіцкі, Гуранскі, Данілкаўскі, Ёдкавіцкі, Крушынянскі, Крынкаўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Хамантоўскі, Эйсмантаўскі. У другую сусветную вайну ў чэрвені 1941 года тэрыторыя раёна акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі больш за 600 чалавек. У раёне дзейнічалі Крынкаўскі падпольны райкам ЛКСМБ і 550-ы партызанскі атрад. Бераставіцкі раён вызвалены савецкімі войскамі ў ліпені 1944 года падчас Беластоцкай аперацыі 1944. 20 верасня 1944 года раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўвайшоў у склад утворанай Гродзенскай вобласці, адначасова вёска Вялікая Бераставіца набыла статус гарадскога пасёлка. Цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца. 16 жніўня 1945 года Гуранскі і Крушынянскі сельсаветы перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі. У 1945 годзе ўтвораны Сямёнаўскі сельсавет. 8 ліпеня 1950 года Галыкаўскі сельсавет перайменаваны ў Кулёўскі, Хамантоўскі — у Цецяроўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вялікабераставіцкі, Кулёўскі, Сямёнаўскі сельсаветы, утвораны Ёдзіцкі сельсавет, Ёдкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Жукевіцкі. 13 лютага 1960 года да раёна далучаны Грыцавіцкі і Кватарскі сельсаветы Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года Грыцавіцкі сельсавет скасаваны. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Свіслацкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў 9 сельсаветаў: Алекшыцкі, Глебавіцкі, Данілкавіцкі, Ёдзіцкі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Цецяроўскі і Эйсмантаўскі. 11 лютага 1972 года скасаваны Ёдзіцкі сельсавет, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Бераставіцкаму пассавету. 12 лістапада 1973 года Глебавіцкі сельсавет перайменаваны ў Канюхоўскі, Данілкаўскі сельсавет — у Пархімаўскі. 30 снежня 1975 года пасёлак Бераставіца набыў статус рабочага пасёлка, 28 сакавіка 1978 года перайменаваны ў Пагранічны. 17 сакавіка 1978 года скасаваны Цецяроўскі сельсавет. 19 студзеня 1996 года з часткі Бераставіцкага пассавета ўтвораны Бераставіцкі сельсавет. 25 верасня 2003 года скасаваны Кватарскі сельсавет. 9 жніўня 2007 года рабочы пасёлак Пагранічны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак). 5 кастрычніка 2007 года Пагранічны пассавет рэарганізаваны ў Пагранічны сельсавет. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны Макаравецкі і Пархімаўскі сельсаветы[5].

Насельніцтва правіць

1969 год — 26 тыс.
2006 год — 19,7 тыс.
2018 год — 15,4 тыс.

Гаспадарка правіць

Асноўнае месца ў гаспадарцы раёна займае сельскагаспадарчая вытворчасць. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 50 869 га, з іх 7656 га асушана. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі знаходзіцца 60,9 % тэрыторыі раёна. Развіта мяса-малочная жывёлагадоўля (СВК «Алекшыцы»), свінагадоўля (СВК «Цецяроўка», імя Варанецкага), птушкагадоўля (ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка»); у раёне вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну.

Бераставіцкі раён на працягу 2013—2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 3-яе месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (64,7 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[6].

Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны прадстаўлены:

  • філіялам ААТ «Гродна Малкамбінат»
  • Бераставіцкім масласырзаводам
  • АСП «Айцоўскі спіртзавод».

Адукацыя і культура правіць

У раёне Малабераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 195 перапрацоўчай прамысловасці і Бераставіцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці, 8 сярэдніх, 4 базавыя, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 1 музычная школа і 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клубных устаноў, 9 кінаўстановак, 23 бібліятэкі, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых (в. Макараўцы), 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбулаторыі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Школьныя краязнаўчыя музеі: у в. Малая Бераставіца, у в. Кватары, у в. Макараўцы, гісторыка-этнаграфічны ў ПТВ-195 (в. Муравана), гісторыка-краязнаўчы ў ПТВ-194 (г.п. В.Бераставіца). Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».

Выдатныя мясціны правіць

У раёне знаходзіцца магіла пагранічніка І. Н. Анохіна (в. Цецяроўка), помнікі землякам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, савецкім воінам і землякам (в. Канюхі), партызанам (в. Ёдзічы), на месцы гібелі падпольшчыкаў В. Соламавай і В. Бабіча (в. Жорнаўка).

Помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна:

  • царква 1871 г. (в. Алекшыцы),
  • касцёл Яна Непамука XIX — пач. XX стст. (в. Вялікія Эйсманты),
  • царква 1860 г. (в. Гарбачы),
  • капліца пач. XX ст. (в. Глебавічы),
  • царква пач. XX ст. (в. Грыцавічы),
  • Крыжаўзвіжанская царква 1885 г. (в. Клепачы),
  • сядзіба 1848 г. (в. Лішкі),
  • Крыжаўзвіжанскі касцёл канца XVIII ст. (в. Макараўцы),
  • Дзімітраўская царква 1866 г.,
  • касцёл пач. XIX ст.,
  • сядзібны дом 1912 г. (в. Малая Бераставіца),
  • царква Нараджэння Багародзіцы 1796 г.,
  • сядзіба канца XVIII — 1-ай паловы XIX стст. (в. Масаляны) і інш.

Вядомыя асобы правіць

Асобы, якія маюць дачыненне да Бераставіччыны ў яе сучасных межах:

Зноскі

  1. http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
  2. а б Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области
  6. "Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год". Наша Ніва. 27 снежня 2014. Праверана 2014-12-27.
  7. "Валынцэвіч Павел". Рэгіянальная газета. 18 кастрычніка 2011. Архівавана з арыгінала 13 лістапада 2013. Праверана 2014-12-27. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013. Праверана 5 красавіка 2013.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013. Праверана 5 красавіка 2013.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць