Бергенскі сабор (Bergen Domkirke) — лютэранскі сабор нарвежскага горада Берген. Першы мураваны храм на гэтым месцы гісторыкі адносяць да сярэдзіны XII стагоддзя. Упершыню згадваецца пад 1181 годам як царква св. Олафа. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы цэнтра горада.

Славутасць
Бергенскі сабор
60°23′38″ пн. ш. 5°19′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Нарвегія
Месцазнаходжанне
Канфесія лютэранства
Епархія Б’ёргвінская дыяцэзія[d]
Благачынне Q11960668?
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання 1150
Матэрыял белы камень[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарэў у 1248, 1270 і 1463 гадах. У 1537 г. набыў статус сабора, у 1550-я гады адбудаваны наноў. Узнаўляўся пасля пажараў 1623 і 1640 гадоў; да гэтага перыяду адносіцца замена шпіля вежачкай. У 1880-я гады барочны інтэр'ер перароблены ў духу сярэднявечча.

У саборнай сцяне захрасла гарматнае ядро з Бергенскай бітвы 1665 года (Другая англа-галандская вайна). У саборы маецца арган, перыядычна праводзяцца канцэрты арганнай музыкі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць