Берта Майсееўна Лерман
Берта Майсееўна Лерман (руск.: Лерман Берта Моисеевна, 23 жніўня 1931, Гомель) — расійскі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1987).
Берта Майсееўна Лерман | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1931 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1954 годзе Маскоўскі інстытут тонкай хімічнай тэхналогіі. У 1964—1994 гг. працавала ў Інстытуце арганічнай хіміі (старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы), у 1993—2000 гг. навуковы рэдактар Башкірскага хімічнага часопіса, адначасова ў 1995—2000 гг. адказны сакратар часопіса «Веснік Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан». У 2001—2003 гг. працавала ў Ізраільскім інстытуце тэхналогіі (Хайфа).
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя працы прысвечаны даследаванням у галіне хіміі каркасных злучэнняў і сераарганічных злучэнняў. Аўтар звыш 130 навуковых прац.
Сярод апублікаванага:
- Каркасные и полициклические пространственно-затруднённые алкены // Успехи химии. 1995. Т. 64. Вып.1;
- Скелетные трансформации гетерокаркасных соединений, затрагивающие гетерофункцию // Успехи химии. 1997. Т. 66. Вып. 11.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Одиноков В. Н. ЛЕРМАН Берта Моисеевна // Башкирская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
- Лерман Берта // Проект «Опалённое детство» Архівавана 26 студзеня 2019. (руск.)
- [1]