Бертольд Шультэ (лац.: Bertoldus, ням.: Berthold Schulte, лат.: Bertolds, ? — 24 ліпеня 1198, Лівонія) — другі біскуп ікскюльскі (1196—1198). Загінуў 24 ліпеня 1198 года ў бітве з лівамі на Старажытнай Гары, паблізу будучай Рыгі. Па некаторых звестках заснавальнік Рыгі[1].

Бертольд Шультэ
біскуп ікскюльскі
1196 — 1198
Папярэднік Майнхард фон Зегеберг
Пераемнік Альбрэхт фон Буксгеўдэн
Дзейнасць святар
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 24 ліпеня 1198

Зноскі

  1. Адам Алеарый «Gothorum Sveonumque historia»; Хроніка Бальтазара Русава