Бертран Артур Уільям Расел

Бертран Артур Уільям Расел (англ.: Bertrand Arthur William Russell, 3rd Earl Russell; 18 мая 1872 — 2 лютага 1970) — брытанскі матэматык, філосаф і грамадскі дзеяч.

Бертран Артур Уільям Расел
англ.: Bertrand Arthur William Russell
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Bertrand Arthur William Russell
Дата нараджэння 18 мая 1872(1872-05-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1970(1970-02-02)[4][1][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька John Russell, Viscount Amberley[d][3][5]
Маці Katharine Russell, Viscountess Amberley[d][5]
Жонка Alys Pearsall Smith[d], Dora Russell[d], Patricia Russell, Countess Russell[d] і Edith Finch Russell[d]
Дзеці Conrad Russell, 5th Earl Russell[d], John Russell, 4th Earl Russell[d], Katharine Tait[d] і Lady Harriet Russell[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці матэматык, сацыякрытык, эсэіст, логік, эпістэмалаг, філосаф мовы, палітычны актывіст, метафізік, філосаф-аналітык, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта, пісьменнік навуковай фантастыкі, філосаф навукі, палітык, пацыфіст, журналіст, філосаф, пісьменнік
Кірунак аналітычная філасофія, вальнадумства і западная філасофія[d]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1894). Прафесар шэрагу ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі і ЗША. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1908).

Расел прарабіў складаную філасофскую эвалюцыю, якую ён сам вызначаў як пераход ад платонаўскай інтэрпрэтацыі Піфагарэйскай школы да юмізму. Стварыў канцэпцыю «лагічнага атамізму» і распрацаваў тэорыю дыскрыпцый. Расел лічыў, што матэматыка можа быць выведзена з логікі.

Адкрыў лагічны парадокс (названы яго імем), які прывёў да пабудовы арыгінальнага варыянта аксіяматычнай тэорыі мностваў. Аўтар (з А. Уайтхедам) фундаментальнай працы «Асновы матэматыкі» (т. 1—3, 1910—13). Адзін са стваральнікаў канцэпцыі лагічнага атамізму і роданачальнік неапазітывізму. Прызнаваў рэальнасць толькі «пачуццёвых даных», тлумачыў іх у духу «нейтральнага манізму», зыходзячы з якога разглядаў паняцці «дух» і. «матэрыя» як лагічныя канструкцыі з «пачуццёвых даных». Дапускаў існаванне «атамарных фактаў», якія, у адрозненне ад «элементаў вопыту», аб’ектыўныя, але іх аб’ектыўнасць заснавана толькі на веры ў быццё знешняга свету.

У галіне этыкі лічыў найвышэйшай мэтай жыццё, якое накіроўваецца пачуццёвай любоўю і зыходзіць з веры ў магугнасць розуму. У палітыцы выступаў супраць тэорый, якія падпарадкоўваюць асобу дзяржаве, асуджаў фашызм і камунізм. Расел — адзін з ініцыятараў Пагуошскага руху. Аўтар прац «Філасофія лагічнага атамізму» (1918), «Перспектывы індустрыяльнай цывілізацыі» (1923), «Улада і асоба» (1949), «Цвярозы розум і ядзерная вайна» (1960) і інш. Сааўтар «Маніфеста Расела—Эйнштэйна» (1955), прасякнутага ідэяй неабходнасці мысліць па-новаму ў ядзерны век.

У 1963 стварыў «Фонд міру». Сумесна з Жан-Полем Сартрам арганізаваў міжнародны трыбунал па расследаванні ваенных злачынстваў ЗША ў В’етнаме.

У 1950 атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры «… у знак прызнання разнастайных і значных твораў, у якіх ён адстойвае гуманістычныя ідэалы і свабоду думкі».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Lundy D. R. Bertrand Arthur William Russell, 3rd Earl Russell // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Рассел Бертран // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Kindred Britain