Бефана прыходзіць уначы

«Бефана прыходзіць уначы» (італ.: La Befana vien di notte) — італьянска-іспанскі фантастычны калядны фільм 2018 года рэжысёра Мікеле Сааві, заснаваны на італьянскай легендзе пра Бефану. Фільм быў намінаваны на прэмію Давіда дзі Данатэла за найлепшыя візуальныя эфекты.

Бефана прыходзіць уначыM:
La Befana vien di notte
Постар фільма
Жанр кінакамедыя, фэнтэзійны фільм і калядны фільм[d]
Рэжысёр Мікеле Сааві
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Lucky Red Distribuzione[d]
Працягласць 95 хв.
Зборы 8 843 257 $
Краіна
Мова італьянская мова
Год 2018
Наступны фільм Бефана прыходзіць уначы: вытокі
IMDb ID 8539280

Сюжэт правіць

Днём Паола — звычайная настаўніца пачатковай школы, але ўначы яна ператвараецца ў... Бефану, італьянскую калядную вядзьмарку, якая прыносіць дзецям падарункі. Аднойчы напярэдадні свята яе выкрадае вытворца цацак. Містэр Джоні марыць толькі аб адным: адпомсціць за тое, што яна дваццаць гадоў таму забылася пра яго ў калядную ноч і пазбавіла яго дзяцінства. Юныя вучні Паолы, якія здагадаліся аб яе падвойным жыцці, адпраўляюцца на дапамогу, каб выратаваць Бефану і вярнуць свята.

У ролях правіць

  • Паола Картэлезі — Паола / Бефана
  • Стэфана Фрэзі — Джавані Равазіо / Містэр Джоні
  • Фаўста Марыя Скіарапа — Джакама
  • Джавані Кальканья — Ігар
  • Джузэпэ Ло Пікала — Смілзо
  • Лука Авальяна — Джыно
  • Адэта Адада — Эмілія
  • Джаспер Гансалес Кабаль — Джузэпэ
  • Дыега Дэльпіяна — Іван
  • Роберт Ганеа — Леа
  • Франчэска Мура — Рыкарда
  • Кло Раманьёлі — Свева

Зноскі

Спасылкі правіць