Бланманжэ́, бламанжэ[1] (ад фр.: blanc — белы і manger — есці) — разнавіднасць нефруктовых непразрыстых жэле, якія гатуюць з малака, яйкаў, манных круп або мукі, часам на жэлаціне або агары, з дадаваннем цукару, розных за́тавак і араматызатараў.

Бланманжэ

Бланманжэ, у адрозненне ад яркіх фруктовых жэле, найчасцей белыя, крэмавыя або бэжавага колеру, які дае малако, вяршкі або даданыя парашкі кавы, какавы, шакалада. Бланманжэ гатуюць з інгрэдыентаў у складзе якіх ёсць клейкія рэчывы — казеін малака, клейстар крупы або мукі, таму жэлацін ці агар, калі і дадаюць, то ў нязначнай колькасці. З-за гэтага бланманжэ значна далікатнейшай кансістэнцыі за звычайныя жэле. Бланманжэ — сытная салодкая страва, іх падаюць з лёгкім, не дужа сытным, напрыклад рыбным ці гароднінным, абедам, каб кампенсаваць агульную каларыйнасць.

Нягледзячы на прастату гатавання, бланманжэ патрабуюць вялікай пільнасці вытрымлівання прапорцый інгрэдыентаў і назірання працэсу варэння, бо іх смак і кансістэнцыю вельмі лёгка сапсаваць пераварваннем. Гэтая патрабавальнасць бланманжэ прычынілася да таго, што недарагая і смачная страва практычна знікла з сучаснага ўжытку і вядомая толькі з мастацкай літаратуры XIX ст. Бланманжэ замянілі не такія смачныя і далікатныя малочныя або кававыя жэле з вялікім дадаткам жэлаціну.

Рэцэпт сапраўдных бланманжэ паводле В. Пахлёбкіна правіць
  • 1,5 л малака (або 1 л малака і 0,5 л вяршкоў),
  • 1 шклянка тоўчаных арэхаў (міндаль, фундук, валоскія),
  • 50-75 г рысавай мукі,
  • цукар, мушкат, цэдра цытрыны — да смаку.

Муку развесці 0,5 л халоднага малака, астатняе малако і вяршкі закіпяціць, усыпаць арэхі і патроху даліваць малако з рысавай мукой, бесперапынна памешваючы. Дадаць цукар, затаўкі і варыць да загушчэння.

Зноскі

  1. Часта сустраканая, але памылковая назва.

Літаратура правіць