Блюма Вульфаўна Зейгарнік

Блю́ма Вульфаўна Зейга́рнік (народжаная Герштэйн; ням.: Bluma Zeigarnik; 27 кастрычніка (9 лістапада) 1901, Прэнай — 24 лютага 1988, Масква) — савецкі псіхолаг, заснавальніца савецкай патапсіхалогіі  (руск.).

Блюма Вульфаўна Зейгарнік
руск.: Блю́ма Ву́льфовна Зейга́рник
Дата нараджэння 9 лістапада 1900(1900-11-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1988(1988-02-24) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці псіхолаг, выкладчыца ўніверсітэта, псіхіятр
Навуковая сфера псіхалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Курт Левін
Узнагароды
Прэмія імя М. В. Ламаносава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шырока вядомы вынік дыпломнай працы Зэйгарнік, выкананай пад кіраўніцтвам Курта Левіна ў Берлінскім універсітэце і якая стала адным з краевугольных камянёў гештальт-псіхалогіі, дзе яна паказала, што незавершаныя дзеянні запамінаюцца лепш, чым завершаныя («эфект Зейгарнік»). З 1931 года працавала ў псіханеўралагічнай клініцы Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў супрацоўніцтве з Л. С. Выгоцкім.

Адна са стваральнікаў факультэта псіхалогіі МДУ, кафедры нейра- і патапсіхалогіі. Вялікі ўклад Блюмы Зейгарнік у распрацоўку псіхалагічных праблем быў ацэнены Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыяй, якая прысудзіла ёй прэмію імя Курта Левіна (1983). У СССР ёй была прысуджана Прэмія імя М. В. Ламаносава I ступені (1978).

Зноскі