Божа мой

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Бо́жа мой»беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Галіны Адамовіч[ru], зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») ў 2004 годзе.[1][2]

Божа мойM:
Божа мой
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 19 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2004

Сюжэт правіць

Юлітэ Кармаза нарадзілася і жыве у вёсцы Пелегрында, што на мяжы Беларусі і Літвы. Яна вясковы скульптар, робіць помнікі і каплічкі з цэменту. Сын Мікас, мабыць, адзіны ў свеце чалавек, які не разумее Юліту…

У фільме прынялі ўдзел правіць

Акцёр Роля
Юлітэ Кармаза
Мікас Кармаза
карова Жыбуця

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Галіна Адамовіч
  • аператар — Таццяна Логінава
  • гукарэжысёр — Сяргей Сіняўскі
  • арыгінальная музыка — Іван Кірчук і этна-трыо «Троіца»
  • мантажор — Юрый Буцько
  • асістэнт рэжысёра — Алена Волкава
  • механік камеры — Віктар Васюкевіч
  • гукатэхнікі — Аляксандр Васюк, Жан Карпаў
  • вадзіцель — Генадзь Савіч
  • рэдактар — Наталля Сцяжко
  • дырэктар — Аксана Эйхарт

Удзел у фестывалях правіць

  • спецыяльны прыз журы на 6-м Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно «Перекрёстки Европы», Люблін (Польшча, 2007)
  • «Залаты Віцязь[ru]» за найлепшы дакументальны фільм на 15-м Міжнародным кінафестывалі славянскіх і праваслаўных народаў «Золотой Витязь» (Чалябінск, 2005)
  • Галоўны прыз на 1-м Міжнародным кінафестывалі хрысціянскіх фільмаў «Magnificat», Глыбокае (Беларусь, 2005)
  • прыз за найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм на 40-м Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах[cs] (Чэхія, 2005)
  • прыз за найлепшы дакументальны фільм на 5-м Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2005)
  • прыз за найлепшы дакументальны фільм на 10-м Міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Сіене (Італія, 2005)
  • прыз на 1-м Міжнародным кінафестывалі турыстычных фільмаў за «арыгінальнасць тэмы» ў Плоцку (Польшча, 2006)

Зноскі

  1. "Фільм "Божа мой" атрымаў першую прэмію ў Карлавых Варах". Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. 11 ліпень 2005, 20:59. Праверана 2020-04-25. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. "«Кіно — гэта кансэрва»". Наша Ніва. 23.09.2005 / 13:00. Праверана 2020-04-25. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць