Боркавічы

аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці

Бо́ркавічы[1] (трансліт.: Borkavičy, руск.: Борковичи) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дрыса. Адміністрацыйны цэнтр Боркавіцкага сельсавета. За 38 км на паўднёвы ўсход ад Верхнядзвінска, 143 кіламетры ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі ПолацкДаўгаўпілс.

Аграгарадок
Боркавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 316 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Аўтамабільны код
2
Боркавічы на карце Беларусі ±
Боркавічы (Беларусь)
Боркавічы
Боркавічы (Віцебская вобласць)
Боркавічы

Назва правіць

Назва населенага пункта паходзіць ад слова «бор», бо Боркавічы з трох бакоў былі акружаны борам і балотамі.

Гісторыя правіць

Першае згадванне аб Боркавічах датавана 1536 годам, таксама ў руска-польскую вайну 1654—1667 гг. у 15 км ад в. Боркавічы польскае войска разграміла лагер рускіх войскаў. У 1812 годзе праз населены пункт Боркавічы праходзілі французы. З будаўніцтвам у 1866 годзе Арлоўска-Рыжскай чыгункі прагрэс закрануў і гэтай вёскі — была пабудавана чыгуначная станцыя, двухпавярховы вакзал з залай чакання і буфетам, які ўтрымоўвала спадарыня Марціноўская. З сярэдзіны XIX стагоддзя ў Боркавічах дзейнічала ганчарная майстэрня, таксама была ўзведзена царква.

Насельніцтва правіць

  • 1159, 589 двароў (2001)
  • 936 чалавек (2007)

Эканоміка правіць

Аграпрамысловы сфера КУПСГП «Боркавічы» спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, бульбы, лёну і рапсу. Агульная плошча гаспадаркі складае 3769 га, плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 2816 га, у тым ліку 2177 га — ворныя землі, 609 га — лугавыя землі. Прадуктыўнасць сельгасугоддзяў — 27,8, раллі — 29,9. У 2010 годзе намалочана 1241 тона збожжа, выраблена 102 тоны ільновалакна, 55 тон бульбы, 138 тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых культур складае 11,7 ц/га (у свірнавай вазе), ільновалакна — 5,1, бульбы — 37, рапсу — 6,1 ц/га.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць