Борхаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР

Бо́рхаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Борхаў.

Борхаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Рэчыцкі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Борхаў
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 сакавіка 1987

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Якімаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 6 кастрычніка 1960 года ў складзе Рэчыцкага раёна[1]. 26 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баршчоўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Борхаў, Заселле, Сітнякі, Чыжоўка, Якімаўка, пасёлкі Кленавіца, Якімаўка і хутар Бабры.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.