Бостанская бойня

«Бостанская бойня» (англ.: Boston massacre) альбо «інцыдэнт на Кінг-стрыт» (англ.: Incident on King Street) — сутычка паміж брытанскімі ваеннымі і жыхарамі горада Бостана, якая адбылася 5 сакавіка 1770 г.

Літаграфія XIX ст., па матывах гравюры Пола Рэвіра, прысвечанай бостанскай бойне.

Прычыны падзеі правіць

Пасля Франка-індзейскакй вайны (1757—1763 гг.) брытанскі ўрад прыняў некаторыя непапулярныя меры адносна жыхароў 13 англійскіх калоній. Сярод іншага ім было забаронена перасяляцца на новыя землі Паўночнай Амерыкі, якія належалі Брытанскай Кароне. У выніку гэтага расла напружанасць паміж каланістамі і метраполіяй. Калі Брытанскі ўрад прыняў рашэнне ўвесці армію ў некаторыя гарады калоній, напружанасць дасягнула свайго піка.

Ход падзеі правіць

Брытанскія вайсковыя патрулі рэгулярна былі аб’ектам насмешак з боку каланістаў. 5 сакавіка 1770 г. натоўп з некалькіх дзясяткаў бостанцаў распачаў пікет ля будынку мытні з англійскімі таварамі з абразамі у бок адзінага вартавога[1]. На дапамогу вартавому прыйшоў вайсковы патруль капітана Прэнстана. Калі ў патруль пачалі кідаць снежкі і каменні, вайскоўцы сталі страляць на паражэнне. У выніку загінулі 3 бостанца, яшчэ 11 былі паранены, 2 з параненых памерлі. Мітынг быў спынены, але людзі разышліся толькі калі ўлады паабяцалі правесці аб’ектыўнае расследаванне здарэння. Сярод вайскоўцаў не было ні загінуўшых, ні параненых.

Спіс загінуўшых правіць

  • Сэмюель Грэй
  • Джэймс Колдвэл
  • Крыспэс Аттакс
  • Сэмюель Мейврык
  • Патрык Кар

Значэнне падзеі ў гісторыі правіць

Ацэнкі сучаснікаў гэтай падзеі былі рознымі, аб чым сведчыць той факт, што амерыканцы называюць яе бойняй ці разнёй, а брытанцы — інцыдэнтам. З аднаго боку Прэнстана і яго людзей асуджалі за забойства бяззбройных, і сам капітан разам з 8 салдатамі былі арыштаваны, іх судзілі і ўсіх апраўдалі за выключэннем двух салдат, прысуджаных да кляймення вялікага пальца[2]. (Судзілі і некалькіх бостанцаў, і таксама апраўдалі.) З другога боку, адкрытым заставалася пытанне, ці была пагроза агрэсіі бостанцаў супраць брытанскіх вайскоўцаў. Трэба зазначыць, што снежкі і каменні магчыма выкарыстоўваць не толькі як сродак абразы, але і як сапраўдную зброю[3].

Пасля гэтай акцыі напружанне ў Бостане ўзрасло настолькі, што брытанская адміністрацыя вырашыла вывесці войскі з горада[4]. Былі адменены многія непапулярныя законы, захаваўся падатак на чай як сімвал права метраполіі ўстанаўліваць падаткі ў калоніях[5].

Пазней яшчэ адна акцыя бостанцаў, вядомая як Бостанскае чаяпіцце, падняла новую хвалю процістаяння, каланістаў і метраполіі, што прывяло да Рэвалюцыйнай вайны за незалежнасць і ўзнікнення новай дзяржавы — ЗША.

У 1888 г. памяць 5 бостанцаў, загінуўшых у 1770 г., ушанавалі ўсталяваннем абеліска ў Бостане.

Зноскі правіць

  1. [1]
  2. [2]
  3. Дзве грамадзянскія вайны амерыканцаў Архівавана 30 ліпеня 2013., Аўтар А. Берастоўскі // ARCHE
  4. [3] Архівавана 24 красавіка 2013.
  5. Выкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце Архівавана 14 ліпеня 2013. Аўтар Рэй Рафаэл, Бел. пераклад А. Берастоўскага // Историческая правда

Спасылкі правіць