Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт
Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Bowling Green State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Боўлінг-Грын у штаце Агая, ЗША.
Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Bowling Green State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Bowling Green State University |
Заснаваны | 1910 |
Студэнты | 18 142[1] і 17 075[2] |
Размяшчэнне | Боўлінг-Грын, Агая, ЗША |
Сайт | bgsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 541,5 га знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад Таліда. Установа ў 1910 годзе атрымала статут нармальнай школы, якая спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў. З часам вучэльня ператварылася з невялікай сельскай нармальнай школы ў комплексны дзяржаўны даследчы універсітэт. У 2019 годзе ўніверсітэт прапаноўваў больш за 200 праграм бакалаўрыяту, а таксама ступені магістра і доктара ў васьмі акадэмічных каледжах.
Структура правіць
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і развіцця чалавека
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж музычнага мастацтва
- Каледж тэхналогіі, архітэктуры і прыкладной інжынерыі
- Каледж паслядыпломнай адукацыі
- Файерлендскі каледж
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы