Брагінскае патрыятычнае падполле

Брагінскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў пасёлку Брагін і в. Савічы. Дзейнічала з канца 1941 да верасня 1943 года.

Брагінскае патрыятычнае падполле
Гады існавання 1941 — 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып падполле
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў пас. Брагін і в. Савічы
Колькасць каля 40 чал. (1941)
Дыслакацыя БССР: Брагін, Савічы
Войны Вялікая Айчынная вайна

Групу ў Брагіне (15 чал.) стварыў і ўзначаліў П. Р. Зяновіч, з вясны 1942 года кіраўнік М. Л. Дубіна, з кастрычніка 1942 года — С. I. Рэпчанка. Групу ў в. Савічы (19 чал.) стварылі і ўзначалілі С. I. і Ф. I. Філіпенкі, з вясны 1941 года кіраўнік Ф. А. Загаранскі. Групы наладзілі сувязь з партызанскім атрадам імя Катоўскага. Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі зброю і боепрыпасы, перашкаджалі акупацыйным уладам вывозіць моладзь на катаргу ў нацысцкую Германію. Вясной 1942 падпольная група в. Савічы разам з партызанамі разграміла мясцовы нямецкі гарнізон, маслазавод, знішчьла будынак і дакументы валасной управы. У жніўні 1942 года акупацыйныя ўлады арыштавалі каля 30 падпольшчыкаў і пасля жорсткіх катаванняў многіх з іх расстралялі. Тыя, што засталіся, а таксама новыя ўзмацнілі дапамогу партызанам, агітацыю ў славацкіх вайсковых падраздзяленнях праціўніка. У 1943 годзе спалілі друкарню, 2 аўтамашыны, вывелі са строю электрастанцыю, сумесна з партызанамі разграмілі ў Брагіне нямецкі гарнізон, пасля чаго пайшлі ў партызанскі атрад імя Катоўскага.

Зноскі

Літаратура правіць