Бразільская Антарктыка

Бразільская Антарктыка (парт.: Antártida Brasileira) — сектар Антарктыкі ад 60° паўднёвай шыраты да Паўднёвага полюсу і паміж 28° і 53° заходняй даўгаты.

У красавіку 1958 года міністэрства замежных спраў Бразіліі намервалася заявіць пра свае правы на землі ў Антарктыцы ў сектары ад 34°40′ заходняй даўгаты да 53°20′ заходняй даўгаты[1], аднак гэта так і засталося ў планах.

Бразілія падпісала Дагавор аб Антарктыцы 16 мая 1975 года, зрабіўшы абмоўкі з нагоды сваіх падстаў для тэрытарыяльных прэтэнзій.[2] Аднак у 1986 годзе сектар Бразільская Антарктыка быў абвешчаны зонай бразільскіх інтарэсаў, хоць афіцыйна ніякія тэрытарыяльныя прэтэнзіі пры гэтым не высоўваліся. Тэрыторыя Бразільскай Антарктыкі перасякаецца з Аргенцінскім і Брытанскім сектарамі.

Бразілія з кожным годам умацоўвае сваю прысутнасць у Антарктыцы. З 1984 года працавала круглагадоваяантарктычная станцыя «Камандантэ Ферас», якая размяшчалася, праўда, у афіцыйным сектары Бразіліі па-за межамі Бразільскай Антарктыкі. У 2008 годзе першым з глаў дзяржаў тэрыторыю наведаў Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва[3]. Праўда, яшчэ раней, у лютым 2005 года, Зямлю каралевы Мод наведала нарвежская каралева Соня[4], але яна не з'яўляецца афіцыйным главой дзяржавы. За месяц да візіту прэзідэнта базу наведалі 13 бразільскіх парламентарыяў[5]. У 2012 годзе станцыя была знішчана пажарам[6].

Зноскі

Спасылкі правіць