Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі

Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 25 чэрвеня 2015) — беларускі празаік, краязнавец.

Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 сакавіка 1938(1938-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 2015(2015-06-25) (77 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, краязнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай[1] і Зоркаўскай[2] школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.

Творчасць правіць

Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Узнагароды правіць

У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»

Зноскі

Спасылкі правіць