Браніслаў Фартунатавіч Вярыга

Браніслаў Фартунатавіч Вярыга (14 лютага 1860, сядзіба Ужвальд, Віцебская губерня — 13 чэрвеня 1925) — расійскі фізіёлаг, педагог.

Браніслаў Фартунатавіч Вярыга
руск.: Бронислав Фортунатович Вериго
Дата нараджэння 14 лютага 1860(1860-02-14) ці 1860[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1925(1925-06-13) ці 1925[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Magdalina Verigo[d]
Род дзейнасці фізіёлаг, біёлаг
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d] (1888)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1881) і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І. М. Сечанава і І. П. Паўлава. У 1888 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э. Пфлюгера і І. І. Мечнікава. У 1897—1914 гг. прафесар Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе, з 1917 г. Пермскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаванні Вярыгі прысвечаны галоўным чынам электрафізіялогіі; адкрыў і апісаў з'яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе павышэннем у вобласці прыкладання катода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы і накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх і тканках устанавіў (1892) уплыў О2 на здольнасць крыві звязваць СО2 (эфект Вярыгі).

Навуковыя працы правіць

  • Соч.: К вопросу о действии на нерв гальванического тока прерывистого и непрерывного. Дисс, СПб, 1888;
  • Основы общей биологии, Одесса, 1912; Основы физиологии человека и высших животных, т. 1—2, СПб, 1905—10;
  • Zur Frage über die Wirkung des Sauerstoff auf die Kohlensäureausscheidung in den Lungen, «Archiv für die gesammte Physiologie des Menschen und der Thiere», В., 1892, Bd 51 (стр. 321—361).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.