Брацкае вадасховішча

Брацкае вадасховішча — вадаём у Іркуцкай вобласці Расіі, створаны на рацэ Ангара ў выніку будаўніцтва Брацкай ГЭС, другое па аб’ёме вадасховішча свету. На берагах размешчаны горад Брацк, ад якога яно і атрымала назву, і Свірск.

Брацкае вадасховішча
руск.: Братское водохранилище

Водазліўная частка плаціны Брацкай ГЭС
Каардынаты: 56°15′ пн. ш. 101°45′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Усходняя Сібір
Вышыня над узроўнем мора 394,65—401,73 м
Даўжыня 570 км
Шырыня 25 км
Плошча 5 426—5 470[1] км²
Аб'ём да 169 км³
Даўжыня берагавой лініі 6 000[1] км
Найбольшая глыбіня 150 м
Сярэдняя глыбіня 31 м
Упадаюць Ангара, Ака, Ія
Выцякаюць Ангара
Брацкае вадасховішча (Расія)
Брацкае вадасховішча
Брацкае вадасховішча
Брацкае вадасховішча (Іркуцкая вобласць)
Брацкае вадасховішча
Брацкае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вадаём шырока выкарыстоўваецца для суднаходства, рыбалоўства, сплаву лесу і водазабеспячэння. Адрозніваецца значнымі рыбнымі рэсурсамі.

Асноўныя характарыстыкі правіць

Плаціна на Брацкай ГЭС была пабудавана ў 1961 годзе, запаўненне вадасховішча скончылася ў 1967 годзе. Плошча воднай паверхні вагаецца ад 5426 км² да 5470 км², а аб’ём дасягае 169 км³. Карысны аб’ём вадасховішча складае 35,41 км³, сярэдняя глыбіня — 31 м, змяненне ўзроўню пры спрацоўцы ад НПУ — 7,08 м.

Зноскі

  1. а б 1.4.2. Топливно-энергетический комплекс, О СОСТОЯНИИ ОЗЕРА БАЙКАЛ И МЕРАХ ПО ЕГО ОХРАНЕ В 2007 ГОДУ, Доклад МПР России

Спасылкі правіць