Брацкая магіла (Светлагорск, Шацілінскія могілкі)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск, Светлагорскі раён. Знаходзіцца на вул. Савецкая, на Шацілкаўскіх могілках.
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
52°38′03″ пн. ш. 29°45′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Светлагорск |
Дата пабудовы | 1943 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000745 |
Апісанне правіць
Пахаванне размешчана на страрых гарадскіх могілках, побач з брацкай магілай знаходзяцца 5 адзіночных ваенных пахаванняў гэтага ж перыяду. На брацкай магіле ўсталявана ўсечаная стэла на доўгім пастаменце, на стэле замацавана таблічка з імёнамі загінуўшых.
У агульнай магіле пахаваны 31 воін. Усе салдаты загінулі ў лістападзе 1943 годзе ў баях за вызваленне в. Шацілкі (зараз г. Светлагорск) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі[1].
Зноскі
- ↑ Брацкая магіла, Шацілінскія могілкі, г. Светлагорск(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.