Брацкі (Брагінскі раён)

былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бра́цкі (да 1935 года Макранскі) — былы пасёлак у Чамярыскім сельсавеце Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Брацкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
1,5 км²
Вышыня цэнтра
109 м
СААТА
3203874006
Брацкі на карце Беларусі ±
Брацкі (Брагінскі раён) (Беларусь)
Брацкі (Брагінскі раён)
Брацкі (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Брацкі (Брагінскі раён)

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (13 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай дугападобнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе 184 га землі. У 1931 годзе сяляне ўступілі ў калгас. Пазней у складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 1980-я — жыхары (13 сем'яў) выселены.

Дынаміка правіць

  • 1930 год — 19 двароў, 96 жыхароў.
  • 2004 год — жыхароў няма.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць