Брашэвіцкая карыя-экзот
Брашэ́віцкая ка́рыя-экзо́т — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Драгічынскім раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана ў а. Брашэвічы, у садзе за адміністрацыйным будынкам Брашэвіцкага лясніцтва Драгічынскага лясгаса, выдзел 8 квартала № 102. Карыя авальная (Carya ovata), адзіны на Беларусі пладаносны экзэмпляр. Узрост каля 95 гадоў, вышыня 24,9 м, дыяметр ствала 0,54 м[1]. Каштоўная дэкаратыўная i арэхаплодная парода. Ахоўны статус нададзены ў 1972 годзе.
Брашэвіцкая карыя-экзот | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, а. Брашэвічы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1972 |
Зноскі
- ↑ Батанічны помнік рэспубліканскага значэння «Карыя авальная» Архівавана 22 лютага 2017.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.