Браян Кабылка (англ.: Brian Kobilka; 30 мая 1955, штат Мінесота, ЗША) — амерыканскі крышталограф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2012) (сумесна з Робертам Лефкавіцам) з фармулёўкай «за даследаванні рэцэптараў-ГТФаз».

Браян Кабылка
англ.: Brian Kobilka
Дата нараджэння 30 мая 1955(1955-05-30)[1][2] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, фізік, выкладчык універсітэта, хімік, фізіёлаг, крышталограф, біяфізік, урач
Навуковая сфера крышталяграфія
Месца працы медыцынскі факультэт[en] Стэнфардскага ўніверсітэта
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Лефкавіц
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (2012)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Браян Кабылка нарадзіўся ў 1955 годзе ў мястэчку Літл-Фолс, штат Мінесота, ЗША. Ён скончыў Дулуцкі ўніверсітэт Мінесоты, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля ён з адзнакай скончыў медыцынскі факультэт Ельскага ўніверсітэта. Пасля праходжання ардынатуры на медыцынскім факультэце Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе Кабылка ўладкаваўся даследчыкам пад кіраўніцтвам Роберта Лефкавіца ва Універсітэце Дзюка. Там ён праводзіў кланаванне β2-адрэнергічных рэцэптараў. У 1989 годзе Кабылка пераехаў у Стэнфард. У 1987—2003 гады ён працаваў даследчыкам у Медыцынскім інстытуце Говарда Х'юза.

Вядомасць Браяну Кабылцы прынесла даследаванне структуры і функцыянальнасці рэцэптараў, спалучаных з G-бялком. У прыватнасці, групе Кабылкі атрымалася вызначыць малекулярную структуру β2-адрэнергічных рэцэптараў.

У 1994 годзе Кабылка атрымаў прэмію імя Джона Абеля па фармакалогіі. У 2007 годзе часопіс Science пазначыў яго даследаванне структуры GPCR-рэцэптараў як другі па значнасці навуковы прарыў года.

Зноскі

  1. Brian K. Kobilka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brian K. Kobilka // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.