Бружмель блакітны

від раслін
(Пасля перасылкі з Бружмель сіні)

Бружмель блакітны[3], Бружмель сіні (Lonicera caerulea) — дравяністая расліна; від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Бружмель блакітны

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera caerulea L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503543
NCBI  134520
EOL  486991
GRIN  t:22559
IPNI  148657-1
TPL  tro-6000006

Батанічнае апісанне правіць

 
Lonicera caerulea
Батанічная ілюстрацыя. Мастак: І. К. Краус  (англ.)

Лістападны куст да 2,5 м вышынёй, з бурай даўгавата-растрэсканай карой, якая адслойваецца[4]. Бружмель дастаткова хуткарослая расліна (20—30 см/год), працягласць жыцця — 20—30 гадоў.

Лісце эліптычнае, амаль сядзячае, супраціўнае, 4-6 см даўжынёй і 3 см шырынёй.

Суквецці у пазухах 1-3 пар ніжніх лісцеў. Кветкі бледна-жоўтыя, амаль правільныя, званочкавыя. Прыкветкі шылападобныя або мечападобныя, даўжэйшыя за чашачкі[4].

Плод — даўгавата-эліптычная цёмна-блакітная з шызым налётам ягада[4]. Ягады ядомыя і цэняцца за тонкі водар і гаркавата-кіслы смак, які нагадвае чарніцы.

Арэал і экалогія правіць

Распаўсюджана ў межах умеранай зоны па ўсім Паўночным паўшар’і. Расце сярод тундравых зараснікаў відаў роду Empetrum і буякоў, у лясах, на прырэчных лугах, сярод хмызнякоў, у лясным поясе і ў субальпіцы.

Класіфікацыя правіць

Выдзяляюць дзевяць разнавіднасцяў, якія могуць разглядацца як падвіды ці асобныя віды:

Значэнне і ўжыванне правіць

 
Ягады бружмеля
 
Bombus pascuorum на суквецці бружмеля

Расліна культывуецца ў садах дзеля ягад і ў дэкаратыўных мэтах.

Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылку, на Алтаі з’яўляецца найважнейшым меданосам[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lonicera coerulea L.
  4. а б в Lonicera caerulea L., Жимолость голубая (руск.)(недаступная спасылка). Виртуальный гербарий. Ботанический сад ИГУ. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 12 лютага 2010.
  5. The Plant List.
  6. Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

  • Якубов В. В. Растения Камчатки // Растения Камчатки : Полевой атлас. — M.: Путь, Истина и Жизнь, 2007. — С. 224—225. — 264 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-98024-023-3.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1224. Lonicera pallasii Ledeb. (L. caerulea L. subsp. pallasii (Ledeb.) Browicz) — Жимолость Палласа // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 263. — ISBN 5-87317-163-7.

Спасылкі правіць

  • Жимолость голубая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)