Брусельская ратуша

Брусельская ратуша — ратуша, размешчаная ў гістарычным цэнтры Бруселя на плошчы Гран-Плас, пабудаваная ў стылі Брабанцкай готыкі.

Славутасць
Брусельская ратуша
фр.: Hôtel de Ville de Bruxelles
нідэрл.: Stadhuis van Brussel
50°50′47″ пн. ш. 4°21′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Flamboyant[d], Brabantine Gothic[d] і Louis XVI style[d][3]
Скульптар Клаўс Слютэр[3] і Maarten van Rode[d][3]
Архітэктар Jacob van Thienen[d][3], Jan van Ruysbroeck[d][3], Victor Jamaer[d][3], Willem de Vogel[d], Corneille van Nerven[d], Тыльман Франсуа Сюйс[d], Эжэн Віале-лё-Дзюк і Jean Bornoy[d]
Вышыня 96 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбольш старая, левая, частка ратушы пачала будавацца ў 1402 г. разам са званіцай. Будаўніцтва завяршылася да 1420 г., і далейшых дабудоў да будынка не планавалася. Аднак, узмацненне ўплыву гільдыі рамеснікаў і іх намераў ва ўдзеле кіравання гарадскімі справамі прывяло да таго, што ў 1444 г. Карл Смелы заклаў першы камень у правае крыло ратушы. Да 1450 года гэтая частка будынка была дабудавана, але яна карацейшая за старую і будынак не сіметрычна вежы. Да 1455 г. на месцы старой званіцы была ўзведзеная вежа вышынёй у 96 м, на вяршыні якой знаходзіцца пяціметровая статуя архангела Міхаіла, апекуна Бруселя, які перамог д’ябла. Арыгінальная статуя прастаяла наверсе 541 год, у 1996 годзе яна была замененая.

Зноскі

Спасылкі правіць