Бруснічнае варэнне
Бруснічнае варэнне, таксама бруснічны соус або бруснічны джэм (шведск.: lingonsylt, нарв.: tyttebærsyltetøy)— адзін з асноўных прадуктаў харчавання ў скандынаўскай кухні.
Бруснічнае варэнне заўсёды было вельмі папулярнае ў якасці падлівы да традыцыйных страў, напрыклад, да крапкакору, пальтаў (шведск.: palt), дранікаў, галубцоў (шведск.: kåldolmar), крывяной каўбасы. Сёння, брусніцы часта падаюцца як варэнне, напрыклад, да бліноў, або яны могуць быць пададзены як поліўка да мясных страў, напрыклад, да тэфтэлей, шведскіх фрыкадэлек, тушанай ялавічыны ці страў з пячонкі; на рэгіянальным узроўні брусніцы падаюць нават да смажанага селядца.
Бруснічнае варэнне набыло папулярнасць у Паўночнай Амерыцы дзякуюцы супермаркетам IKEA[1].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ US IKEA product - Lingonberry jam Архівавана 3 мая 2010.