Брус Уіліс, поўнае імя: Уолтэр Брус Уіліс (англ.: Walter Bruce Willis, нар. 19 сакавіка 1955(1955-03-19)[1][2][…], Ідар-Оберштайн, Рэйнланд-Пфальц, ФРГ[3]) — амерыканскі акцёр, музыкант і кінапрадзюсар. Адзін з самых высокааплатных акцёраў Галівуда. Найбольшую вядомасць атрымаў за ролі ў такіх фільмах як «Цвёрды арэшак» (1988), «Крымінальнае чытво» (1994), «12 малпаў» (1995), «Пяты элемент» (1997), «Армагедон» (1998), «Шостае пачуцце» (1999).

Брус Уіліс
англ.: Bruce Willis
Брус Уіліс выступае на «2018 San Diego Comic-Con International» у Сан-Дыега, Каліфорнія.
Брус Уіліс выступае на «2018 San Diego Comic-Con International» у Сан-Дыега, Каліфорнія.
Імя пры нараджэнні Walter Bruce Willis
Дата нараджэння 19 сакавіка 1955(1955-03-19)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Эма Хемінг[d]
Дзеці Румер Уіліс[d], Скаўт Уіліс[d] і Талула Уіліс[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, спявак, акцёр, акцёр агучвання, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар, сцэнарыст
Кар’ера 1980 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0000246
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уіліс быў жанаты на вядомай актрысе Дэмі Мур. Яны маюць тры дачкі, але ў 2000 годзе яны разлучыліся. Іх шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 года Уіліс ажаніўся з Эмі Гемінк (мадэль), з якой мае 2 дачкі.

Паходжанне правіць

Брус Уіліс нарадзіўся 19 сакавіка 1955 года ў Ідар-Оберштайне, федэральная зямля Рэйнланд-Пфальц, Заходняя Германія. Яго бацька Дэвід Уіліс быў амерыканскім вайскоўцам, што служыў у Германіі. Яго матка Марлен была немкай. У 1957 годзе пасля звальнення з войска бацькі забраў сям’ю ў ЗША, штат Нью-Джэрсі. Матка працавала ў банку, бацька быў рамонтнікам аўтамабіляў. У час вучобы ў школе Уіліс пачаў удзельнічаць у школьных тэатральных кружках. Пасля заканчэння школы Уіліс стаў працаваць ахоўнікам або сторажам АЭС у Сэйлеме. У 1980-я гады Уіліс пачынае іграць у тэатрах. Ён здымаецца ў некаторых карцінах. Адна з іх прыносіць яму вядомасць — «Святло месяца» (1985—1989).

Пачатак кар’еры ў карцінах (1980-я гады) правіць

Уіліс пакінуў Нью-Ёрк і з’ехаў у Каліфорнію, дзе іграў у тэлевізыйных перадачах. У 1984 годзе згуляў ролю другога плану ў кароткай дзеі ў карціне «Паліцыя Маямі». У 1985 годзе кароткі выступ у карціне «Цёмны загон». Але найбольшы поспех Уілісу прынёс серыял пра дэтэктыўную службу «Святло месяца». Затым Уіліс здымаўся ў карцінах «Блэйк Эдвардс» 1987, «Спатканне ўсляпую», з Кім Бейсінгер. Найбольш вядомым для Уіліса стала карціна «Не здавайся» (1988), дзе сыграў Джона Мак-Лайна. Затым былі ролі ў карцінах, якія ўжо не мелі такога поспеху, як «Не здавайся». У канцы 1980-х гадоў Уіліс запісаў зборнік песень.

1990-я гады правіць

У 1990-я гады Уіліс спрабаваў здымацца ў працягах найбольш паспяховай карціны «Не здавайся». Ён зняўся ў карцінах «Не здавайся 2» (1990) і «Не здавайся. Помста» (1995). Гэта прынесла поспех Уілісу. У пачатку 1990-х гадоў Уіліс здымаўся ў няўдалых карцінах, што не прыносілі вядомасць і добры даход. У 1994 годзе ён зняўся ў кароткай ролі ў карціне «Крымінальнае чытво». У 1996 годзе граў у дзіцячых маляваных карцінах, дзе агучваў ролі. Усяго зняўся Уіліс у розных карцінах, але большасць было няўдалымі. Толькі адну з іх «Армагедон» (1998) можна назваць поспехам.

2000-я гады правіць

 
Б. Уіліс атрымаў узнагароду «Чалавек года-2002».

У 2000 годзе Уіліс атрымаў узнагароду Эмі за ролю бацькі ў камедыі. У гэтым жа годзе Уіліс граў у карціне «Дзевяць крокаў», дзе граў ролю Цюльпана-забойцы. Штогод здымаўся. У 2007 годзе зняўся ў працягу «Не здавайся» пад назвай «Жыві вольным, не здавайся». Разам з тым ён удзельнічаў у розных карцінах, дзе гуляў з Арнольдам Шварцэнэгерам, Сільвестрам Сталонэ і іншымі.

Сябры, сям’я і дзеці правіць

У канцы 1987 года Уіліс пазнаёміўся з Дэмі Мур. 21 лістапада 1987 года ён жаніўся з ёй. Яна радзіла яму тры дачкі: Рамэр Уіліс (нар. 16 жніўня 1988), Скаўт Лару Уіліс (нар. 20 ліпеня 1991), Талула Бэл Уіліс (нар. 3 лютага 1994). Пазней 18 кастрычніка 2000 года Уіліс развёўся з Дэмі Мур. Потым ён меў сувязь з актрысай Брук Бэрнс, але ў 2004 годзе яны расталіся. 21 сакавіка 2009 года ажаніўся з Эмай Гемінк. Яна нарадзіла дзве дачкі: Мэйбл Рэй Уіліс (нар. 1 красавіка 2012), Эвелін Пэн Уіліс (нар. 5 мая 2014).

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1987
ф Спатканне ўсляпую Blind Date Уолтар Дэвіс
1988
ф Цвёрды арэшак Die Hard Джон Мак-Клейн
1994
ф Крымінальнае чытво Pulp Fiction Буч Куліч
1995
ф 12 малпаў 12 Monkeys Джэймс Коўл
1997
ф Пяты элемент The Fifth Element Корбен Далас
2010
ф РЭД RED Фрэнк Мозэс
2012
ф Каралеўства ўзыходзячага месяца Moonrise Kingdom капітан Шарп
2017
ф Аднойчы ў Венісе Once Upon a Time in Venice Стыў Форд

Зноскі правіць

  1. а б Bruce Willis // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bruce Willis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.spiegel.de/panorama/leute/bruce-willis-wurde-der-hollywoodstar-trotz-krankheit-zu-filmdrehs-gedraengt-a-df16d473-80ed-4f01-8146-bda52af9f05f
  4. https://www.britannica.com/biography/Bruce-Willis

Спасылкі правіць