Брыджыт Джэйн Фонда (англ.: Bridget Jane Fonda; 27 студзеня 1964, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская актрыса. Дачка акцёра Пітэра Фонды.

Брыджыт Фонда
Bridget Fonda
Імя пры нараджэнні Брыджыт Джэйн Фонда
Дата нараджэння 27 студзеня 1964(1964-01-27)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Пітэр Фонда[3]
Маці Susan Brewer[d][3]
Муж Дэні Эльфман[4]
Дзеці Oliver Elfman[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, акцёрка, актрыса агучвання
Кар’ера 19822002
Узнагароды
IMDb ID 0000403
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Брыджыт ўпершыню з’явілася на экране разам з бацькам у фільме «Бестурботны яздок». Другой роляй была роля без слоў у фільме 1982 года «Партнёры». Першае прыкметнае з'яўленне актрысы адбылося ў фільме «Скандал», галоўную ролю ў якім выканаў Джон Хёрт.

У 1990 годзе актрыса сыграла журналістку ў трэцяй частцы трылогіі «Хросны бацька». Пасля некалькіх малапрыкметных роляў у тэатры і кіно, Брыджыт сыграла галоўную ролю ў фільме «Самотная белая жанчына», заслужыўшы станоўчыя водгукі крытыкаў.

У 1997 годзе Брыджыт ляцела ў адным самалёце з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, які прапанаваў ёй ролю пляжнай дзяўчынкі ў карціне «Джэкі Браўн». Ёй таксама прапаноўвалі галоўную ролю ў тэлевізійным серыяле «Элі Макбіл» (якая пазней дасталася Каліста Флокхарт), але яна адмовілася, вырашыўшы засяродзіцца на кар'еры ў кіно.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Bridget Fonda // The Peerage
  2. Bridget Fonda // GeneaStar
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць