Брытні Івет Грайнер (англ.: Brittney Yevette Griner; нар. 18 кастрычніка 1990, Х’юстан, штат Тэхас, ЗША) — амерыканская прафесійная баскетбалістка, якая выступае за клуб «Фінікс Меркуры» з жаночай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Баскетбол
Брытні Грайнер
англ.: Brittney Griner
Агульная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Brittney Yevette Griner[1]
Нарадзілася 18 кастрычніка 1990(1990-10-18) (33 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 203 см
Вага 94 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Zhejiang Far East[d]
2013—2021 Фенікс Меркуры[d]
2014—2015 Beijing Great Wall[d]
2015—2022 УГМК Екацярынбург
2023—0000 Фенікс Меркуры[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

У 2012 годзе выйграла чэмпіянат Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту (NCAA) у складзе каманды «Бэйлар Бірс», стаўшы самым выбітным гульцом гэтага баскетбольнага турніру, у 2014 годзе яна стала чэмпіёнкай жаночай НБА ў складзе каманды «Фінікс Меркуры». Двухразовы ўладальнік трох галоўных трафеяў жаночага студэнцкага баскетбола: прыза Джэймса Нейсміта, Маргарэт Уэйд Трофі і ўзнагароды ім. Джона Вудэна. У складзе зборнай ЗША выйграла чэмпіянат свету 2014 года ў Турцыі, Летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра, чэмпіянат свету 2018 года ў Іспаніі і Летнія Алімпійскія гульні 2020 года Токіа.

Выступала ў Расіі за екацярынбургскі клуб УГМК. Спартсменку затрымалі ў лютым 2022 года. Тады Брытні Грайнер прыляцела ў Расію, і на мытні ў яе рэчах знайшлі забароненае рэчыва — гашышны алей. У пачатку жніўня суд прызнаў Грайнер вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў і вынес ёй прысуд у 9 гадоў зняволення, а таксама штраф у 1 мільён расійскіх рублёў. 8 снежня Брытні Грайнер абмянялі на расійскага прадпрымальніка Віктара Бута  (руск.), які знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагаварыў з ёй па тэлефоне пасля вызвалення.

У лютым 2023 года Брытні Грайнер падпісала новае пагадненне з клубам жаночай НБА «Фінікс Меркуры».

Зноскі