Брыян Пінтада (ісп.: Brian Daniel Pintado Álvarez; нар. 29 ліпеня 1995) — эквадорскі лёгкаатлет, спецыяліст па спартыўнай хадзьбе. Выступае за зборную Эквадора па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года, чэмпіён панамерыканскіх гульняў 2019 года, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2016 і 2020 гадоў.

Лёгкая атлетыка
Брыян Пінтада
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя cпартыўная хадзьба і 20 kilometres race walk[d]
Нарадзіўся 29 ліпеня 1995(1995-07-29)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 168 см[2]
Вага 57 кг[2]
IAAF 14409996
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Брыян Пінтада нарадзіўся 29 ліпеня 1995 года ў горадзе Куэнка.

У 2016 годзе прайшоў адбор на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра — тут у хадзьбе на 20 км паказаў вынік 1:23:44, размясціўшыся ў выніковым пратаколе спаборніцтваў на 37-м радку.

У 2019 годзе стаў пераможцам у спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў на Панамерыканскіх гульнях, якія прайшлі ў сталіцы Перу, горадзе Ліме. Дыстанцыю ён пераадолеў за 1:21:51.

Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа — у хадзьбе на 20 км з вынікам 1:22:54 стаў дванаццатым.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, эквадорскі атлет, у спартыўнай хадзьбе на 35 кіламетраў, з вынікам 2:24:34 і рэкордам кантынента стаў віцэ-чэмпіёнам свету.

Зноскі

  1. Brian Pintado // World Athletics database
  2. а б Olympedia — 2006.