Брэсцкая брама — колішняя брама Брэсцкай крэпасці, якая звязвала Цытадэль з Кобрынскім умацаваннем. Узведзена ў 18341850 гадах. Перад брамай цераз правы рукаў ракі Мухавец быў пабудаваны пад’ёмны мост.

Славутасць
Брэсцкая брама
Брэсцкая брама ў перыяд кайзераўскай акупацыі. 1915
Брэсцкая брама ў перыяд кайзераўскай акупацыі. 1915
52°05′02″ пн. ш. 23°39′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Тып будынка брама
Дата заснавання 1850
Будаўніцтва 18341850 гады
Дата скасавання 1949
Стан Знішчана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрагмент дэтальнага чарцяжа Кобрынскай брамы. 1861

Паводле некаторых звестак у першай палове XIX стагоддзя брама называлася Кобрынскай. Пазней брама атрымала назву Брэсцкая, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Брэст-Літоўска.

У перыяд нямецкай акупацыі ў 19151918 гг. назва брамы была зменена. Пад’ёмны мост быў названы ў гонар караля Людвіга, а брама стала называцца Паўночнай. У 19151916 гадах для практычнасці абапал асноўнага праезда былі зроблены два дадатковыя, праз адзін з якіх была пракладзена вузкакалейная чыгунка. Гэтыя новыя праезды стварылі шляхам разбору казематаў.

У перыяд міжваеннай Польшчы у 19211939 гг. мост цераз правы рукаў ракі Мухавец быў рэканструяваны. Брама ж ізноў перайменавана, цяпер у Штабную браму. Назва была звязана з тым, што ў Цытадэлі размяшчалася камандаванне 9 Палескай ваеннай акругі.

Пасля вераснёвых падзей 1939 года і з прыходам новай улады, брама ў чарговы раз змяніла сваю назву. У савецкі перыяд яны называліся Трохарачнай, што абумоўлена знешнім выглядам.

Трохарачная брама

У час баявых дзеянняў у чэрвені 1941 года Трохарачная брама была ў цэнтры асноўных падзей, пра што сёння нагадвае памятны знак, пастаўлены каля былой брамы.

У 1949 годзе ў час варварскага знішчэння крапасных пабудоў, брама была прызнана аварыйнай і разабранай.

Спасылкі правіць

  • Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)