Брэсцкі замак (Францыя)

(Пасля перасылкі з Брэсцкі замак, Францыя)

Брэсцкі замак (брэт.: Kastell Brest, фр.: Château de Brest) — збудаванне ў горадзе Брэст на берагах Пенфельда і Брэсцкага рэйду.

Замак
Брэсцкі замак
фр.: Château de Brest
48°22′53″ пн. ш. 4°29′41″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Pierre de Massiac[d]
Матэрыял Гнейс і дэкаратыўны граніт[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак быў пабудаваны яшчэ рымлянамі як невялікі форт (кастэлум), цягам 1700 гадоў ён дабудоўваўся і перабудоўваўся аж да Вабана. Сёння Брэсцкі замак — частка Брэсцкага арсенала. 21 сакавіка 1923 года замку прысвоены статус нацыянальнага помніка.[2] У гады Другой сусветнай вайны замак пацярпеў, але неўзабаве адноўлены.

Брэсцкі замак складаецца з сямі злучаных паміж сабой вежаў. Унутры ўзвышаецца іншая, аддзелены равамі, крэпасць з вялікімі заламі, падзямеллямі, вязніцамі і капліцай. Праз раку Пенфельд размешчана вежа Тангі, у якой размешчаны музей, прысвечаны гісторыі Брэста да Другой Сусветнай вайны. У самім жа замку, апроч ваенных устаноў, размешчаны Марскі музей.

Зноскі