Буада (англ.: Buada Lagoon) — злёгку саланаватае прэснаводнае возера на востраве Науру. Размешчана на паўднёвым захадзе вострава, у акрузе Буада. Плошча воднай паверхні возера — каля 30 тыс. м² [1]. Узровень вады ў возеры Буада прыкладна на 5 м вышэй узроўня акіяна, глыбіня возера — да 5 м. У наш час возера не злучаецца з акіянам, у мінулым — лагуна ў цэнтры каралавага атола. Урадлівая зямля вакол возера забяспечвае развіццё сельскай гаспадаркі.

Буада
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 4 м
Даўжыня 0,28 км
Шырыня 0,14 км
Плошча 0,03 км²
Найбольшая глыбіня 78 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,12 км²
Размяшчэнне
Размяшчэнне востраў Науру
Краіна
Буада (Науру)
Буада
Буада
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лоўля рыбы (1938)

Возера з'яўляецца крыніцай прэснай вады на востраве, дзе няма ніводнай ракі, але не задавальняе патрэбнасці ў ёй 13 тысяч чалавек, таму пітная вада завозіцца з Аўстраліі.

Зноскі