Будслаўская беларуская гімназія

Будслаўская беларуская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў в. Будслаў — першая беларуская гімназія.

Будслаўская беларуская гімназія
Праект Будслаўскай беларускай гімназіі, выкананы Лявонам Вітан-Дубейкаўскім
Праект Будслаўскай беларускай гімназіі, выкананы Лявонам Вітан-Дубейкаўскім
Заснавана 1917
Тып гімназія

Гісторыя правіць

З сакавіка 1917 г. у мяст. Будслаў дзейнічала беларуская школа. У кастрычніку 1917 г. у Будславе на валасным сходзе было вырашана адчыніць беларускую гімназію. Галоўны арганізатар гімназіі — Э. Будзька, адзін з арганізатараў і першы дырэктар — Я. Васілевіч.

Гімназія пачала працу ў кан. 1917 — пач. 1918 г. Вучэбны корпус гімназіі размяшчаўся ў маёнтку пана Аскеркі. Заняткі праводзіліся ў 2-х падрыхтоўчых і 4-х поўных класах (1-я ступень гімназіі), у якіх ад пачатку навучалася больш за 300 вучняў. Навучанне вялося па наступных прадметах: спевы, маляванне, рамёствы і сельскагаспадарчыя навукі, апроч гэтага выкладаў пчаляр-садавод і святары — каталіцкі, праваслаўны і рабін. Гімназія фінансавалася коштам заснавальнікаў, іх сціплых даходаў ледзь хапіла на ўтрыманне гімназіі ў 1917/1918 навучальным годзе. Становішча палепшылася пасля абвяшчэння 25.3 незалежнасці БНР, апекуном гімназіі стаў Народны Сакратарыят БНР, пачалі прыходзіць падручнікі з Вільні і Гродна, дзе былі друкарні па іх выпуску.

Падчас нямецкай акупацыі дзейнасць гімназіі не перапынялася, немцы адно патрабавалі выкладання нямецкай мовы і адстунасці сярод сурацоўнікаў гімназіі бальшавікоў. Некаторыя заснавальнікі гімназіі былі часова арыштаваныя з-за нагавору пана Аскеркі, быццам яны бальшавікі і бунтуюць насельніцтва. Канфлікт з Аскеркам пачаўся з-за будынку, дзе месцілася гімназія, пан патрабаваў вярнуць страчаную падчас рэвалюцыі ўласнасць. Народны Сакратарыят БНР вымушаны быў 2.10.1918 г. звярнуцца ў штаб 10-й германскай арміі з хадайніцтвам па адтэрміноўку да вясны 1919 г., каб гімназія не была выселеная ў адміністрацыйным парадку. Да вясны 1919 г. кіраўніцтва гімназіі разлічвала пабудаваць уласнае памяшканне, на што было атрымана ад Народнага Сакратарыяту БНР асігнаванне больш за 60 тыс. марак і асобую Грамату. Гімназія будавалася паводле праекта беларускага архітэктара Л. Дубейкаўскага.

Пры гімназіі дзейнічаў культурна-асветніцкага гуртка «Вяночак», з яго дапамогаю ў мястэчку былі заснаваны клуб і бібліятэка, дзейнічаў тэатр, хор і струнны аркестр. У тэарты м.і. ставілі «Пашыліся ў дурні», «Калісь», «Паўлінку», «Мядзведзя», «Па рэвізіі», сярод артыстаў Зоська Галавачымка, Антось Сівіцкі і Янка Позняк, рэжысёрам быў Юзюк Лубнеўскі.

З прыходам Чырвонай арміі і з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР праводзіліся мерапрыемствы па стварэнню агульнаадукацыйных школ 1-й і 2-й ступеняў, але Будслаўская беларуская гімназія працягвала дзейнічаць. Навучаецца каля 400 вучняў.

Падчас савецка-польская вайна (1919—1921), летам 1919 г. Будслаў быў заняты палякамі, восенню Будслаўская беларуская гімназія была зачыненая польскімі ўладамі[1]. Пратэсты жыхароў воласці і беларускіх палітычных арганізацый былі пакінутыя без увагі. У 1920 г. Будслаў зноў на кароткі час быў заняты Чырвонай Чырвонай арміяй, неўзабаве сюды вярнуўся былы дырэктар гімназіі Я. І. Васілевіч, які яшчэ ў чэрвені 1920 г. быў прызначаны загадчыкам інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкомаў Заходняга фронту. У жніўні-кастрычніку 1920 г. Я. І. Васілевіч займаў пасаду дырэктара школы ў Будславе. Аднак у тым жа 1920 г. Будслаў зноў занялі палякі, іспектар з Вільні прапанаваў бацькам пасылаць дзяцей у польскую школу.

Некаторыя выкладчыкі правіць

  • Васілевіч Я. І.[2], дырэктар
  • Васілевіч, сын Я. І.[2]
  • Любоў Васілевіч, дачка Я.І, настаўніца рускай мовы і літаратуры[2]
  • Будзька Паліна[2]
  • Ігнатава Л.[2]
  • Шыла М. з Мінску[2]
  • Лышчук з Мінску[2]
  • Панковіч з Крывіч[2], кіраўнік хору

Некаторыя вучні правіць

Зноскі

  1. Жук-Грышкевіч Р., Жыцьцё Вінцэнта…
  2. а б в г д е ё ж ВінцЖ-Г…
  3. Папоўская дачка.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Будслаўчанка Анеля Катковіч//Нарачанская зара. — № 120-122. — 5 жніўня 2006 г.
  • Будслаўская беларуская гімназія (1917—1919). Дакументы і матэрыялы // Наша слова. — 2000, 6 снежн.
  • Жук-Грышкевіч Р., Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993. — 797 с.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. — Мн., 1998. — С. 135—136.
  • Праўрацкі В. Прамень беларускай асветы// Нарачанская зара. — № 115-117. — 2003, 13 верасн.
  • Праўрацкі В. І ў Будславе закрылі гімназію // Нарачанская зара. — 1999, 17 верасн.
  • Праўрацкі В. Скасаванне 1-й беларускай гімназіі ў Будславе// Наша слова. — № 48(423). — 1999, 22 верасн.
  • Праўрацкі В.Нацыянальны архіў пра школу Заходняй Беларусі // Наша слова. — № 6(443).— 2000, 9 лютага.
  • Праўрацкі В. Станаўленне і пачатковае развіццё беларускай школы на тэрыторыі сучаснага Мядзельскага раёна // Нашы карані: Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер'я. — Паставы, 2003. — № 5. — С.25-29.