Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў)

Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча — будынак у Магілёве, размешчаны на рагу вуліц Вароўскага і Пляханава, 11/23. Помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы. Цяпер адзін з будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Славутасць
Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча
53°53′53″ пн. ш. 30°19′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль эклектызм
Дата заснавання 1903
Дата пабудовы 1903 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000044шыфр 513Г000044
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Фасад па вул. Пляханава

Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, на высокім цокалі, неатынкаваны. Фасады вылучаны па вул. Вароўскага рызалітамі, завершанымі ступеньчатымі атыкамі, і ўвенчаны карнізам з сухарыкамі. Уваход з боку дваровага фасада. Першы паверх вулічных фасадаў дэкарыраваны рустам. Вокны першага паверха прамавугольныя з ліштвамі, другога — паўцыркульныя, маюць арачныя абрамленні з замковым каменем. У прасценках — дэкаратыўныя ўстаўкі з цэглы.

 

Мемарыяльная дошка правіць

У 1968 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці аднаго з 26 бакінскіх камісараў М. В. Басіна, які скончыў гэта вучылішча ў 1909 годзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць