Бузіна чорная[5][6][7] (Sambucus nigra) — лістападны куст, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae)[8] ці вылучалі ў асобнае сямейства Sambucaceae)[9].

Бузіна чорная

Ягады бузіны чорнай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus nigra L. (1753)

Сінонімы
Разнавіднасці

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35315
NCBI  4202
EOL  488731
GRIN  t:32994
IPNI  149362
TPL  kew-2486519

Назва правіць

Бузіна чорная, бузіна, бэз чорны[10], бузіна[11][12], бэза[13]

Батанічнае апісанне правіць

 
 
Дыяграма кветкі

Бузіна чорная — хмызняк, які дасягае ў вышыню 2-6[8] метраў (радзей да 10 метраў). Сцябло галінастае, мае тонкую дравяністыя абалонку і кіпрую мяккую сэрцавіну. Сарцавіна галін белая, мяккая[8].

Лісце — чаргавальнае, буйное, даўжынёй 10-30 см, няпарна-перыстае[8]. Кветкі — жаўтлява-белага колеру (асобныя кветкі белыя), дыяметрам 5-8 мм, пяціпялёсткавая, сабраныя ў буйныя суквецці 10-25 см у дыяметры[8]. Плод — чорна-фіялетавая, ягадападобная, сакавітая касцянка, дыяметрам 5-7 мм з 3-4 костачкамі[8].

Цвіце ў маі-чэрвені, плады спеюць у жніўні-верасні.

Арэал правіць

Прыродны арэал — Макаранезія (Азорскія астравы і Мадэйра), Паўночная Афрыка (Алжыр і Туніс), зона ўмеранага клімату ў Азіі (заходні і паўночны Іран, Турцыя), амаль ўся Еўропа, Закаўказзе (Арменія, Азербайджан, Грузія), Украіна, Малдова, Беларусь. Занесена і прыжылася ў Новай Зеландыі.

У Расіі расце на поўдні Еўрапейскай часткі.

Расце ў якасці падлеску ў іглічных і лісцяных лясах, месцамі ўтварае зараснікі[8]. Лёгка дзічэе і распаўсюджваецца ўздоўж дарог, на могілках, у населеных пунктах, на пустках.

Лекавая сыравіна правіць

 
Эббі Уільямс Хіл  (англ.). «Сунічнае дрэва, кізіл і бузіна». 1900
 
Эббі Уільямс Хіл  (англ.). «Сунічнае дрэва, кізіл і бузіна». 1900

Нарыхтоўка правіць

У лекавых мэтах нарыхтоўваюць кветкі (лац.: Flores Sambuci) і плады бузіны. У добра праветраным і сухім памяшканні сыравіна бузіны захоўвае прыдатнасць на працягу 2-3 гадоў.

Суквецці бузіны (дзікарослай і культурнай) збіраюць у фазе поўнага цвіцення ў маі — чэрвені. Сабраныя суквецці сушаць на гарышчах, у адрынах, у добрае надвор'е — пад адкрытым небам. Затым праводзяць аддзяленне кветак ад кветаножак, праціраючы суквецці праз буйныя рэшаты. Сухія кветкі маюць слабы водар і саладкавы смак.

Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, у жніўні — верасні, сушаць у сушылках або ў печах пры тэмпературы 60-65 °C, у сонечнае надвор'е — пад адкрытым небам. Сухія плады без паху, маюць кіславата-саладкавы смак.

Хімічны склад правіць

У розных частках расліны ўтрымліваюцца біялагічна актыўныя рэчывы:

Асноўныя фізіялагічныя ўласцівасці частак расліны правіць

 
Giftig

Атрутныя усе часткі расліны, за выключэннем кветак, абалонкі і мякаці спелых ягад (але уключаючы само саспелае насенне); таксічнасць абумоўлена утрыманнем гліказіду самбунігрына  (ням.) C14H17NO6 (Нумар CAS 99-19-4)), які адшчапляе цыяністы вадарод, бензальдэгід і глюкозу пры гідролізе[15]. Кара ўтрымлівае крышталікі аксалату кальцыю  (руск.).

Прымяненне правіць

 
 
Зверху ўніз:
Суквецце бузіны чорнай.
Ягады бузіны чорнай.

Медыцынскае прымяненне правіць

Прэпараты з кветак бузіны чорнай валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьзапаленчым, дэзінфікуючым дзеяннем[8]. Іх ужываюць у выглядзе настояў, напараў, адвараў, пры прастудзе, грыпе, захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, нырак і мачавога пузыра, для паласкання ротавай поласці. У гінекалогіі настоі і адвары кветак бузіны чорнай выкарыстоўваюць для мікраклізмаў, спрынцаванняў і ванначак пры запаленчых захворваннях похвы. Мачагоннымі ўласцівасцямі валодае таксама кара бузіны, што пацверджана клінічнымі назіраннямі. Пры запорах п'юць кісялі, прыгатаваныя з свежых або высушаных ягад бузіны. Настой з кветак выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленчых захворваннях поласці рота і горла, для кампрэсаў і прыпарак.

У народнай медыцыне адвары з кветак бузіны прымаюць пры хваробах нырак, рэўматызме  (руск.), падагры і запаленні суставаў. Маладое лісце бузіны, адваранае ў малацэ, ужываюць вонкава як супрацьзапаленчы сродак пры апёках, фурункулах, абапрэласцях  (руск.), запаленні гемараідальных вузлоў. Хворыя суставы рэкамендуюць яшчэ абкладваць аблітай кіпенем сумессю кветак бузіны і рамонку, узятых пароўну (змякчальны збор). Адвары з каранёў бузіны рэкамендуюць пры дыябеце, хоць колькі-небудзь пераканаўчых дадзеных аб эфектыўнасці такога лячэння няма[16].

Па сваіх лекавых уласцівасцях гэта расліна падобна на бузіну травяністую (Sambucus ebulus)[9].

Харчовае прымяненне правіць

З ягад бузіны чорнай зрэдку вараць варэнне, павідла, кісялі. У Англіі традыцыйна вясной збіраюць суквецці і рыхтуюць напой Elderflower cordial  (англ.), які вырабляюць таксама і прамыслова. Часам ягады вараць разам з яблыкамі для традыцыйнага яблычнага пірага. Швейцарскі вытворца Biotta AG вырабляе свежавыціснуты сок з сабраных уручную ягад бузіны, якія раслі на сонцы, узмацняючы дзеянне соку экстрактам з кветак бузіны.

Маладыя суквецці бузіны часам дадаюць да вінаграднага сусла для паляпшэння водару і смаку віна.

Ужыванне ў дэкаратыўным садаводстве правіць

Дэкаратыўная расліна, часта гадуецца ў садах і парках[8]. Характэрная арнаментальным лісцем, карункавымі суквеццямі з духмянымі кветкамі, прыгожымі пладамі.

Выведзена мноства сартоў. Сярод іх — Sambucus nigra ‘Eva’ з ружова-чорным лісцем і ружовымі кветкамі (расліна больш вядома пад гандлёвай назвай Black Lace Elderberry — «Бузіна чорныя карункі»)[17].

Іншыя спосабы выкарыстання правіць

Са спелых пладоў можна атрымліваць бясшкодны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, у тым ліку для надання колеру вінам[8].

Меданос.

Таксанамічнае становішча правіць

Раней род Бузіна ўключалі ў сямейства Caprifoliaceae альбо вылучалі ў асобнае сямейства Бузіновыя (Sambucaceae). Зараз гэты род ўваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.

  яшчэ адно сямейства Бружмелевыя   яшчэ больш за дваццаць відаў, у тым ліку бузіна гронкавая і бузіна травяністая
       
  парадак Варсянкакветныя     род Бузіна    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя (класіфікацыя згодна Сістэме APG III)     сямейства Адоксавыя     Бузіна чорная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін, з якіх да варсянкакветных найбольш блізкія Астракветныя, Парасонакветныя і Aquifoliales   яшчэ тры роды: Адокса, Каліна і Sinadoxa  
     

Сінонімы правіць

Сінонімы:

Прыродныя разнавіднасці правіць

Паводле The Plant List[18]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Sambucus nigra L. на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
  4. а б Бузіна чорная: інфармацыя на сайце GRIN
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  8. а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Бузина чёрная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 31-33. — 200 с. — 130 000 экз.
  9. а б Бузина (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 24 красавіка 2012)
  10. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  11. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  12. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  13. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  14. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 174. — ISBN 5-06-000085-0.
  15. Campa, C. et al. (2000): Analysis of cyanogenic glycosides by micellar capillary electrophoresis. In: J. Chromatogr. B. Biomed. Sci. Appl. 739:95-100. PMID 10744317
  16. Скляревский, Губанов 1970.
  17. Black Lace Архівавана 15 чэрвеня 2011. // Proven Winners. (англ.)
  18. Sambucus nigra L. на сайте The Plant List Архівавана 23 мая 2019.

Літаратура правіць

  • Гладкова В. Н. Семейство жимолостные (Caprifoliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения. — С. 375—378. — 512 с. — 300 000 экз.
  • Скляревский Л. Я., Губанов И. А. Лекарственные растения в быту. — М.: Россельхозиздат, 1970. — С. 49—51. — 223 с. — 500 000 экз.
  • Blanchan, Neltje (2002). Wild Flowers: An Aid to Knowledge of our Wild Flowers and their Insect Visitors. Project Gutenberg Literary Archive Foundation. (англ.)
  • Rushforth, K. (1999). Trees of Britain and Europe. HarperCollins ISBN 0-00-220013-9. (англ.)