Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чарнаўцах.

Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Буковинський державний медичний університет
Арыгінальная назва Буковинський державний медичний університет
Міжнародная назва Bukovinian State Medical University
Заснаваны 1944
Тып профільная ВНУ
Рэктар Taras Mykolayovych Boychuk[d]
Студэнты 5 000
Дактары 99
Прафесары 78
Размяшчэнне Чарнаўцы
Юрыдычны адрас пл. Тэатральная 2, 58002 Чарнаўцы, Украіна
Сайт bsmu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

У кастрычніку 1944 года другі Кіеўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут быў пераведзены для далейшай сваёй працы ў Чарнаўцы. Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт створаны шляхам рэарганізацыі Букавінскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі ў 2005 годзе. А акадэмія была створана ў адпаведнасці з Пастановай Кабінету міністраў Украіны ад 4 красавіка 1997 года на базе Чарнавіцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які і быў заснаваны ў 1944 годзе.

Ва ўніверсітэце сёння працуюць 99 дактароў медыцынскіх навук і 418 кандыдатаў медыцынскіх навук, сярод якіх 1 член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук Украіны, 2 акадэміка Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны, 6 акадэмікаў Украінскай акадэміі навук, 9 заслужаных лекараў Украіны, 2 заслужаныя дзеячы навукі, 2 заслужаныя работнікі народнай адукацыі і вышэйшай школы Украіны, 78 прафесараў, 237 дацэнтаў.

Структура правіць

  • Медыцынскі факультэт № 1
  • Медыцынскі факультэт № 2
  • Медыцынскі факультэт № 3
  • Медыцынскі факультэт № 4
  • Стаматалагічны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Інстытут паслядыпломнай адукацыі
  • Каледж

Вядомыя студэнты і выпускнікі правіць

Спасылкі правіць