Букцынум (Buccinum) — род марскіх бруханогіх малюскаў атраду стэнаглосных. 86 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў халодных і ўмераных водах. Асобныя віды трапляюцца ў субтрапічных водах каля берагоў Японіі і ў Міжземным моры. Вядомы з алігацэну.

Букцынум

Buccinum undatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buccinum Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  73727
NCBI  37540
EOL  37971
FW  10866

Апісанне правіць

Вышыня авальнай ракавіны да 16 см. Маюць кароткі сіфанальны выраст, накрыўку. Адкладваюць яйкі. Лічынкі з добра развітым парусам. Важны аб’ект промыслу ў Вялікабрытаніі, мяса спажываюць у ежу.

Літаратура правіць