Буразубкі (Sorex) — род дробных млекакормячых сямейства землярыйкавых.

Буразубкі

Буразубка звычайная (Sorex araneus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorex Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179928
NCBI  9379
EOL  10807
FW  40486

Адрозніваецца 50—65 відаў. Пашыраны ў тундравай, лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і паўночнай часткі Паўднёвай Амерыкі; на Беларусі сустракаюцца буразубка звычайная, буразубка сярэдняя, буразубка малая.

Даўжыня цела 4—9 см, хваста 2,5—8 см, маса да 16 г. Нагадваюць мышэй, але пыска выцягнута накшталт хабатка. Поўсць аксамітная, цёмна-бурая, зубы чырванавата-бурыя (адсюль назва).

Кормяцца беспазваночнымі, вельмі часта з'ядаюць корму ў некалькі разоў больш за сваю масу. Знішчаюць шкодных насякомых.

Літаратура правіць