Бургундская галіна дынастыі Валуа

Малодшы Бургундскі дом ці Бургундская галіна дынастыі Валуа — галіна французскага каралеўскага роду Валуа, якая кіравала ў герцагстве Бургундыя і шэрагу іншых уладанняў з 1363 года.

Гісторыя правіць

Родапачынальнікам яе быў сын караля Францыі Іаана II Добрага — Філіп II Смелы (пам. 1404), які атрымаў у 1363 годзе герцагства Бургундыя. Пасродкам удалага шлюбу Філіп далучыў да сваіх уладанняў графствы Фландрыя, Артуа, Невер, Рэтэль і Бургундыя (Франш Кантэ). Ад яго сыноў пайшлі некалькі галін роду.

Старэйшая галіна правіць

 
Герб герцагаў Бургундыі дынастыі Валуа

Родапачынальнікам яе быў старэйшы сын Філіпа Смелага — Іаан (Жан) Бясстрашны, які пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну яго асноўныя ўладанні, уключаючы Бургундыю. Сын і пераемнік Жана, Філіп III Добры, яшчэ больш павялічыў уладанні роду. У 1429 годзе ён далучыў маркграфства Намюр, а ў 1432 годзе яшчэ шэраг уладанняў у Нідэрландах, у тым ліку Фрысландыю, Галандыю, Зеландыю і Эно. Пасля смерці свайго кузена Філіпа дэ Сен-Поля ў 1430 годзе ён атрымаў у спадчыну герцагствы Брабант, Лімбург і маркграфства Антверпен. А ў 1443 годзе купіў герцагства Люксембург у сваёй цёткі Елізаветы фон Гёрліц. Нядзіўна, што пасля ўсяго гэтага Філіп стаў зваць сябе «Вялікім герцагам Захаду».

Па мужчынскай лініі галіна загасла ў 1477 годзе пасля смерці сына Філіпа Добрага, Карла Смелага. Адзіная дачка Карла, Марыя Бургундская атрымала ў спадчыну яго шырокія ўладанні, але неўзабаве незалежная Бургундская дзяржава, знясіленае войнамі, дэ-факта спыніла існаванне як суверэнная дзяржава пасля падзелу яе паміж Людовікам XI, які атрымаў герцагства Бургундыя, і мужам Марыі, імператарам Максіміліянам I, які атрымаў Нідэрланды і Франш-Кантэ.

Брабанцкая галіна правіць

Родапачынальнікам галіны быў другі сын Філіпа Смелага — Антуан, які першапачаткова кіраваў у графстве Рэтэль, аднак пазней ён пасродкам шлюбу атрымаў у спадчыну герцагствы Брабант і Лімбург. Галіна загасла ў 1430 годзе пасля смерці Філіпа Брабанцкага, малодшага сына Антуана, які пакінуў толькі незаконных дзяцей, нашчадства якіх загасла ў 1498 годзе.

Неверская галіна правіць

Родапачынальнікам галіны быў трэці сын Філіпа Смелага — Філіп II, якому старэйшы брат, Жан, пасля смерці бацькі ў 1404 годзе перадаў графства Невер, а ў 1406 годзе ён атрымаў яшчэ і Рэтэль. Па мужчынскай лініі галіна загасла пасля смерці ў 1491 годзе графа Жана II (1415—1491). Яго перажылі толькі дзве дочкі, якія падзялілі спадчыну бацькі. Елізавета (1439—1483) атрымала Невер, перадаўшы яго пасродкам шлюбу ў Клеўскі дом, а Шарлота (1472—1500) — Рэтэль, які праз шлюб яе дачкі таксама перайшоў да граф Невера з Клеўскага дому.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць