Бурхала
Бурхала (руск.: Бурхала́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ягаднінскай гарадской акрузе Магаданскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 150 чал. (2021). Размешчаны ў нізоўях ракі Бурхала, за 30 км на паўночны захад ад п. Ягаднае, за 52 км на паўднёвы ўсход ад Сусумана, за 355 на поўнач ад Магадана.
Пасёлак гарадскога тыпу
Бурхала
| ||||||||||||||||
Праз пасёлак праходзіць аўтадарога «Калыма», за 3 км на ўсход знаходзіцца мост цераз раку Дэбін.
У 1932 годзе на беразе ракі працавала геолага-пошукавая партыя, якая знайшла першае золата. У 1940 годзе тут быў утвораны прыіск — адзін з найстарэйшых на Калыме. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1956 года.