Бухарскае ханства

Бухарскае ханства — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16-18 стагоддзях. Заснавана ўзбекскім ханам Мухамедам Шэйбані на месцы былой дзяржавы Цімурыдаў. Названа Бухарскім ханствам у канцы 16 стагоддзя, калі сталіцу з Самарканда перанеслі ў Бухару. Значна ўзмацнілася пры Абдуле-хане II, заваявала Ташкент, Фергану, Харэзм, Герат. У час дынастыі Аштарханідаў (1599—1753) прыйшло ў заняпад, выкліканы войнамі з Іранам і Хівінскім ханствам. У 1740 годзе Бухарскае ханства заваяваў іранскі шах Надзір. Пасля яго смерці да ўлады прыйшлі прадстаўнікі дынастыі Мангыт.

незалежнае ханства
Бухарскае ханства
узб.: Buxoro xonligi
Бухарскае ханства ў 1600 годзе
Бухарскае ханства ў 1600 годзе
< 
 >
 >
 >
1500 — 1785

Сталіца Бухара
Мова(ы) узбекская, персідская
Афіцыйная мова персідская і чагатайская мова
Рэлігія іслам, суніты, Naqshbandi[d] і суфізм
Насельніцтва 3 млн.(1600), 5 млн.(1897); таджыкі, фарсіваны, узбекі, туркмены, бюхары, казахі
Форма кіравання Тэакратыя і абсалютная манархія
Пераемнасць
Дзяржава Цімурыдаў

Бухарскі эмірат >

Какандскае ханства >

Дуранійская імперыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

Спасылкі правіць