Бярозаўка (Слаўгарадскі раён)

вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бяро́заўка[2] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Вёска
Бярозаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
132 м
Колькасць двароў
105[1]
Насельніцтва
229[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213244
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250812011
Бярозаўка на карце Беларусі ±
Бярозаўка (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Бярозаўка (Слаўгарадскі раён)
Бярозаўка (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Бярозаўка (Слаўгарадскі раён)

Гісторыя правіць

 
Экспазіцыя з Бярозаўскага школьнага музея

У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагоддзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасць[3]. У 1708 г. падчас Паўночнай вайны у данясенні камандуючага корпусам Боўра Пятру I паказваецца в Бярозаўка[4]:

Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Масора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…

У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто не жыў), дзяржаўная маёмасць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1786 г. ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхара. Частка вяскоўцаў займалася бондарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета. Меліся школы граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 года ў Прапойскім (з 23.05.1945 г. Слаўгарадскім) раёне Магілёўскага акругі БССР[3].

Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекі[5].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 года імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў[5]. На вайне загінула 134 жыхара вёскі.

Геаграфія правіць

Геаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Слаўгарада, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў[3].

На адлегласці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе з лесам, працякае ручай — прыток р. Проня. Транспартная сувязь па дарозе праз в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Слаўгарад — Чэрыкаў.

На 2007 год у Бярозаўцы было 93 гаспадаркі, 221 жыхар[3], на 2011 год 105 двароў, 229 жыхароў[1].

Насельніцтва правіць

  • 2011 год — 105 двароў, 229 жыхароў[1]
  • 2009 год — 205 жыхароў
  • 2007 год — 93 гаспадаркі, 221 жыхар[3]
  • 1999 год — 275 жыхароў

Вытворчасць правіць

У вёсцы знаходзіцца ферма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс.

Інфраструктура правіць

У вёсцы ёсць Бярозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа». Таксама ў населеным пункце працуюць клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне і крама.

Славутасці правіць

У вёсцы знаходзіцца мемарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны[6].

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 544 с.: іл. ISBN 978-985-11-0452-5.
  4. Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў і інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3
  5. а б Березовка Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Фота помніка
  7. Балукоў Іван Цімафеевіч

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 544 с.: іл. ISBN 978-985-11-0452-5.
  • Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў і інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3

Спасылкі правіць